https://bel.sputnik.by/20151213/1019013652.html
“Героі году-2015” былі названы ў “Пляцоўка Хол”
“Героі году-2015” былі названы ў “Пляцоўка Хол”
Sputnik Беларусь
У намінацыі “Адкрыццё году” перамаглі Pauline, “Героямі году” сталі “Крамбамбуля”. 13.12.2015, Sputnik Беларусь
2015-12-13T15:23+0300
2015-12-13T15:23+0300
2015-12-15T10:38+0300
у беларусі
навіны
культура
увесь свет
беларусь
еўропа
мінск
сяргей філімонаў
сяргей будкін
пляцоўка-хол
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101901/33/1019013366_0:262:5184:3193_1920x0_80_0_0_24460b3b54b3213f9bf07c7a5a2ac83d.jpg
МІНСК, 13 сне — Sputnik. Мерапрыемства было прымеркавана да 12-годдзя са дня заснавання самага музычнага беларускага партала Tuzin.fm, які зрабіў традыцыяй збіраць лепшых у беларускай музыцы і вызначаць лепшых сярод іх па некалькіх намінацыях напрыканцы году.У намінацыі "Лепшы кліп-2015" сёлета перамог гурт Re1іkt з песняй "Чаго ты, лося", "Лепшая песня" — гурт "Мама" з кампазіцыяй "Будзь злой", узнагароду за "Лепшы альбом" атрымаў гурт Akute з плыткай "Усё павернецца".Лепшы альбом году - Akute "Усё павернецца"
"Самой прэміі "Героі году" тры гады, але ідэя існуе ўжо 12. Калі паслухаць нашу прэмію, то можна зрабіць пэўнае ўражанне таго, што адбываецца ў беларускай музыцы", — распавёў карэспандэнту Sputnik галоўны рэдактар Tuzin.fm і арганізатар прэміі Сяргей Будкін.Ён таксама адзначыў, што арганізатараў прэміі не варта папракаць у суб'ектыўнасці. Намінанты вызначаліся па вельмі простаму крытэрыю — актыўнасці. Актыўнасці студыйнай і актыўнасці канцэртнай."То бок, калі гурт пра сябе заяўляе штомесяц, штотыдзень, штодзень, то гэта бачна. Паколькі мы гэтую сітуацыю адсочваем, то можам абсалютна дакладна сказаць, што гэтыя семь намінантаў на "адкрыццё" і семь намінантаў на "герояў" вартыя дыпломаў, і гэта ў прынцыпе аспрэчваць немагчыма", — тлумачыць арганізатар.Вёў мерапрыемства вядучы культавай тэлепраграмы "Відзьмо-Невідзьмо", якая выхавала выкшталцоны густ у цэлага пакалення беларусаў, Сяргей Філімонаў.Для ўручэння дыпломаў пераможцам на сцэну запрашаліся "героі" леташніх намінацый. Так з перамогай у намінацыі "Адкрыццё году" гурт Pauline павіншавалі Leibonik, а дыплом у намінацыі "Героі году" спадару Аракеляну з "Крамбамбулі" ўручыў Аляксандр Дзянісаў — лідэр гурта Dzieciuki.У гэты вечар на сцэне выступалі гурты, якія наміваліся на "Адкрыцце году" — Zolki band, рэпер Angst, Pauline, Teleport. Карціну выступлення дапоўнілі адны з лепшых на сёняшні дзень беларускіх гуртоў — Navi і Re1іkt.Першымі на сцэну выйшаў віцебскі гурт Zolki band, якія адзначыліся добрым гучаннем, не гледзячы на не самую лепшую акустыку ў клубе. Хлопцы жартавалі са сцэны: "Як настрой, Віцебск? У нас таксама дрэнны". Рэпер Angst спрабаваў варушыць публіку, якой было не так шмат у той вечар; ён прадэманстраваў гледачам тэксты на вострасацыяльную тэматыку, адсутнасць пачуцця музыкі ды эксперыменты з прыцягненнем у творчасць песень Івана Кірчука.Гурт Pauline стаў сапраўдным адкрыццём для тых, хто раней яго не чуў — моцны голас і пазітыўная энергетыка вакалісткі, прыджазованыя рытмы пераканалі ў тым, что калектыў па заслугах перамог у намінацыі. Ну а гурт Teleport прадэманстраваў тыповую сучасную беларускую музыку — якасную, глыбокую і самабытную.Закрывалася прэмія выступленнем гурта Re1іkt, якіх вядоўца мерапрыемства спадар Філімонаў назваў лепшым гуртом Беларусі на сёняшні дзень.
увесь свет
беларусь
еўропа
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101901/33/1019013366_0:98:5184:3357_1920x0_80_0_0_39668c6fd3246a1a1fc61b7e11bef388.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, беларусь, еўропа, мінск, сяргей філімонаў, сяргей будкін, пляцоўка-хол, музыка, музычны конкурс, стыль жыцця, музычныя жанры, узнагароды і прэміі, культурна-масавыя мерапрыемствы, "героі году - 2015"
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, беларусь, еўропа, мінск, сяргей філімонаў, сяргей будкін, пляцоўка-хол, музыка, музычны конкурс, стыль жыцця, музычныя жанры, узнагароды і прэміі, культурна-масавыя мерапрыемствы, "героі году - 2015"
“Героі году-2015” былі названы ў “Пляцоўка Хол”
15:23 13.12.2015 (абноўлена: 10:38 15.12.2015) У намінацыі “Адкрыццё году” перамаглі Pauline, “Героямі году” сталі “Крамбамбуля”.
МІНСК, 13 сне — Sputnik. Мерапрыемства было прымеркавана да 12-годдзя са дня заснавання самага музычнага беларускага партала
Tuzin.fm, які зрабіў традыцыяй збіраць лепшых у беларускай музыцы і вызначаць лепшых сярод іх па некалькіх намінацыях напрыканцы году.
У намінацыі "Лепшы кліп-2015" сёлета перамог гурт Re1іkt з песняй "Чаго ты, лося", "Лепшая песня" — гурт "Мама" з кампазіцыяй "Будзь злой", узнагароду за "Лепшы альбом" атрымаў гурт Akute з плыткай "Усё павернецца".
Лепшы альбом году - Akute "Усё павернецца"
"Самой прэміі "Героі году" тры гады, але ідэя існуе ўжо 12. Калі паслухаць нашу прэмію, то можна зрабіць пэўнае ўражанне таго, што адбываецца ў беларускай музыцы", — распавёў карэспандэнту Sputnik галоўны рэдактар Tuzin.fm і арганізатар прэміі Сяргей Будкін.
Ён таксама адзначыў, што арганізатараў прэміі не варта папракаць у суб'ектыўнасці. Намінанты вызначаліся па вельмі простаму крытэрыю — актыўнасці. Актыўнасці студыйнай і актыўнасці канцэртнай.
"То бок, калі гурт пра сябе заяўляе штомесяц, штотыдзень, штодзень, то гэта бачна. Паколькі мы гэтую сітуацыю адсочваем, то можам абсалютна дакладна сказаць, што гэтыя семь намінантаў на "адкрыццё" і семь намінантаў на "герояў" вартыя дыпломаў, і гэта ў прынцыпе аспрэчваць немагчыма", — тлумачыць арганізатар.
"Кожная прэмія суб'ектыўная ў Беларусі, але калі іх сабраць, то можна атрымаць аб'ектыўную карціну. Адзін са складнікаў гэтай аб'ектыўнай карціны і ёсць наша прэмія", — дадаў Будкін.
Вёў мерапрыемства вядучы культавай тэлепраграмы "Відзьмо-Невідзьмо", якая выхавала выкшталцоны густ у цэлага пакалення беларусаў, Сяргей Філімонаў.
Для ўручэння дыпломаў пераможцам на сцэну запрашаліся "героі" леташніх намінацый. Так з перамогай у намінацыі "Адкрыццё году" гурт Pauline павіншавалі Leibonik, а дыплом у намінацыі "Героі году" спадару Аракеляну з "Крамбамбулі" ўручыў Аляксандр Дзянісаў — лідэр гурта Dzieciuki.
У гэты вечар на сцэне выступалі гурты, якія наміваліся на "Адкрыцце году" — Zolki band, рэпер Angst, Pauline, Teleport. Карціну выступлення дапоўнілі адны з лепшых на сёняшні дзень беларускіх гуртоў — Navi і Re1іkt.
Першымі на сцэну выйшаў віцебскі гурт Zolki band, якія адзначыліся добрым гучаннем, не гледзячы на не самую лепшую акустыку ў клубе. Хлопцы жартавалі са сцэны: "Як настрой, Віцебск? У нас таксама дрэнны". Рэпер Angst спрабаваў варушыць публіку, якой было не так шмат у той вечар; ён прадэманстраваў гледачам тэксты на вострасацыяльную тэматыку, адсутнасць пачуцця музыкі ды эксперыменты з прыцягненнем у творчасць песень Івана Кірчука.
Гурт Pauline стаў сапраўдным адкрыццём для тых, хто раней яго не чуў — моцны голас і пазітыўная энергетыка вакалісткі, прыджазованыя рытмы пераканалі ў тым, что калектыў па заслугах перамог у намінацыі. Ну а гурт Teleport прадэманстраваў тыповую сучасную беларускую музыку — якасную, глыбокую і самабытную.
Закрывалася прэмія выступленнем гурта Re1іkt, якіх вядоўца мерапрыемства спадар Філімонаў назваў лепшым гуртом Беларусі на сёняшні дзень.