Сёлета партал Tuzin.fm адзначае 12-годдзе. Па традыцыі, у дзень супадзення магічных лічбаў 12.12 называюцца героі году ў беларускай музыцы — "Адкрыццё году" і "Гурт году".
У кожнай з намінацый было прадстаўлена па 7 прэтэндэнтаў. Абвяшчэнне пераможцаў адбылося ў клубе "Пляцоўка-Хол", а найлепшых назвалі ўладальнікі леташняй прэміі — гурт Leibonik, прызнаны "Адкрыццём-2014" і "Героі году-2014" — Dzieciuki.

1/14
© Sputnik / Юлія Хвошч
Выступленне намінатаў у намінацыі "Адкрыццё году" - віцебскі гурт Zolki band.

2/14
© Sputnik / Юлія Хвошч
Re1ikt перамаглі з кліпам на песню "Чаго ты, лося", адзначыўшы, што кліп быў зняты на народную песню, таму ўзнагароду атрымаў народ.

3/14
© Sputnik / Юлія Хвошч
Вядоўцай мерапрыемства быў аўтар легендарнай праграмы "Відзьмо-Невідзьмо", музычны крытык Сяргей Філімонаў.

4/14
© Sputnik / Юлія Хвошч
Akute былі адзначаны ўзнагародай за лепшы альбом году "Усё павернецца".

5/14
© Sputnik / Юлія Хвошч
Выступленне маладога гурта Teleport.

6/14
© Sputnik / Юлія Хвошч
Уручаць дыплом у намінацыі "Адкрыццё году" выйшлі леташнія пераможцы - Leibonik.

7/14
© Sputnik / Юлія Хвошч
"Адкрыццё году" - 2015 - Pauline.

8/14
© Sputnik / Юлія Хвошч
Прэмія "Героі году" ў "Пляцоўка Хол".

9/14
© Sputnik / Юлія Хвошч
Выступленне гурта Navi.

10/14
© Sputnik / Юлія Хвошч
Выступленне гурта Re1ikt.

11/14
© Sputnik / Юлія Хвошч
Выступленне гурта Re1ikt.

12/14
© Sputnik / Юлія Хвошч
Аляксандр Дзянісаў (лідэр Dzieciuki) і Сяргей Філімонаў запрашаюць на сцэну пераможцу ў намінацыі "Героі году" гурт "Крамбамбуля".

13/14
© Sputnik / Юлія Хвошч
Павел Аракелян - удзельнік гурта "Крамбамбуля" з ганаровай узнагародай.

14/14
© Sputnik / Юлія Хвошч
Клуб "Пляцоўка Хол".