Фота

Гуджэроцці: я пакідаю Беларусь з цяжкім сэрцам

Падпісацца
Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроцці адслужыў у суботу развітальную імшу ў Архікафедральным касцёле імя Святой Панны Марыі.

На набажэнстве прысутнічалі прадстаўнікі вышэйшага каталіцкага духавенства Беларусі, а таксама прадстаўнікi беларускай праваслаўнай царквы, уніяцкай царквы, шматлікія вернікі.

Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што Гуджэроцці пабудаваў у Беларусі "сапраўдны дом Папы".

© Sputnik / Виктор ТолочкоКалі Гуджэроцці пад'ехаў да Архікафедральнага касцёла імя Святой Панны Марыі, храм быў поўны прыхаджанамі. Перад саборам яго сустракаў арцыбіскуп Кандрусевіч.
Нунцый Гуджэроцці і арцыбіскуп Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
1/10
Калі Гуджэроцці пад'ехаў да Архікафедральнага касцёла імя Святой Панны Марыі, храм быў поўны прыхаджанамі. Перад саборам яго сустракаў арцыбіскуп Кандрусевіч.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАрцыбіскуп Гуджэроцці адпрацаваў у Беларусі амаль чатыры гады. Да гэтага ён займаў пасаду апостальскага нунцыя Грузіі, Арменіі і Азербайджана. Цяпер ён прызначаны кіраўніком Прадстаўніцтва Святога Прастола ва Ўкраіне.
Арцыбіскуп Гуджэроцці - Sputnik Беларусь
2/10
Арцыбіскуп Гуджэроцці адпрацаваў у Беларусі амаль чатыры гады. Да гэтага ён займаў пасаду апостальскага нунцыя Грузіі, Арменіі і Азербайджана. Цяпер ён прызначаны кіраўніком Прадстаўніцтва Святога Прастола ва Ўкраіне.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНа развітальную імшу ў архікатэдру прыехалі каталіцкія святары з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама каталікі-манахі, прадстаўнікі праваслаўнай і грэка-каталіцкай цэркваў.
Развітальная імша Гуджэроцці - Sputnik Беларусь
3/10
На развітальную імшу ў архікатэдру прыехалі каталіцкія святары з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама каталікі-манахі, прадстаўнікі праваслаўнай і грэка-каталіцкай цэркваў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі мiтрапалiт арцыбіскуп Мінска-Магілёўскi Тадэвуш Кандрусевіч плакаў, калі прамаўляў у саборы развітальную прамову, звяртаючыся да Гуджэроцці.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
4/10
Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі мiтрапалiт арцыбіскуп Мінска-Магілёўскi Тадэвуш Кандрусевіч плакаў, калі прамаўляў у саборы развітальную прамову, звяртаючыся да Гуджэроцці.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПадчас развітальнай прамовы Гуджэроцці чытаў вершы Рыгора Барадуліна, да таго ж, прачытаў адну з заключных малітваў на беларускай мове.
Развітальная прамова нунцыя - Sputnik Беларусь
5/10
Падчас развітальнай прамовы Гуджэроцці чытаў вершы Рыгора Барадуліна, да таго ж, прачытаў адну з заключных малітваў на беларускай мове.
© Sputnik / Виктор ТолочкоРазвітваючыся з прыхаджанамі, Гуджэроцці не толькі нагадаў захоўваць у сэрцы Бога, але і даў жыццёвы наказ, які тычыцца фінансаў. “Дапамажыце святарам зразумець, што фінансы належаць усім. Калі ксёндз памірае, і ў яго застаецца шмат грошай - гэта скандал", - сказаў Гуджэроці, звярнуўшыся да парафіянаў.
Арцыбіскуп Гуджэроцці - Sputnik Беларусь
6/10
Развітваючыся з прыхаджанамі, Гуджэроцці не толькі нагадаў захоўваць у сэрцы Бога, але і даў жыццёвы наказ, які тычыцца фінансаў. “Дапамажыце святарам зразумець, што фінансы належаць усім. Калі ксёндз памірае, і ў яго застаецца шмат грошай - гэта скандал", - сказаў Гуджэроці, звярнуўшыся да парафіянаў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНекаторым вернікам пашчасціла прычасціцца з рук арцыбiскупа Гуджэроцці.
Гуджэроцці і вернікі - Sputnik Беларусь
7/10
Некаторым вернікам пашчасціла прычасціцца з рук арцыбiскупа Гуджэроцці.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАрцыбіскуп лічыць, што касцёл у Беларусі ў часы ваяўнічага атэізму выстаяў дзякуючы сталым прыхаджанам, ён іх называе "бабулі". У сваёй прамове на італьянскай гэта слова ён прамаўляў каля 10 разоў.
Вернікі каталіцкай царквы - Sputnik Беларусь
8/10
Арцыбіскуп лічыць, што касцёл у Беларусі ў часы ваяўнічага атэізму выстаяў дзякуючы сталым прыхаджанам, ён іх называе "бабулі". У сваёй прамове на італьянскай гэта слова ён прамаўляў каля 10 разоў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЮныя скаўты не толькі прыносяць у Беларусь часціну Віфлiемскага агню для каталіцкіх парафій, але і ўдзельнічаюць ва ўсіх ўрачыстасцях касцёла.
Юныя вернікі касцёла - Sputnik Беларусь
9/10
Юныя скаўты не толькі прыносяць у Беларусь часціну Віфлiемскага агню для каталіцкіх парафій, але і ўдзельнічаюць ва ўсіх ўрачыстасцях касцёла.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПерад ад'ездам з Беларусі Гуджэроцці наведаў Будслаў, каб, паводле яго слоў, "памаліцца у цішыні" перад нябеснай заступніцай беларускіх каталікоў - іконай Божай Маці Будслаўскай.
Гуджэроцці падчас імшы - Sputnik Беларусь
10/10
Перад ад'ездам з Беларусі Гуджэроцці наведаў Будслаў, каб, паводле яго слоў, "памаліцца у цішыні" перад нябеснай заступніцай беларускіх каталікоў - іконай Божай Маці Будслаўскай.
Стужка навiн
0