МІНСК, 14 сне — Sputnik. Рух цягнікоў па маршруце Варшава — Гродна часова прыпынены, паведамілі Sputnik у нядзелю ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі (БЧ).
Раней паведамлялася, што чыгуначнае паведамленнем паміж польскай сталіцай і абласным цэнтрам Беларусі з 13 снежня будзе спынена з-за "абмежаванага ліміту бюджэтных сродкаў".
"Па паведамленні польскага чыгуначнага перавозчыка, якое паступiла ў адрас Беларускай чыгункі, інфармуем, што ў сувязі з адсутнасцю канчатковага рашэння Міністэрства транспарту і будаўніцтва Рэспублікі Польшча па фінансаванні чыгуначных перавозак Варшава-Гродна, з 13.12.2015 рух цягнікоў на гэтым участку часова прыпынына да канчатковага вырашэння названага міністэрства", — гаворыцца ў паведамленні чыгуначнага перавозчыка.
Зараз БЧ ажыццяўляе кансультацыі з польскімі калегамі па аднаўленні руху цягнікоў на ўчастку Варшава — Гродна. У прэс-цэнтры праінфармавалі, што з 13 снежня ў штодзённы зварот прызначаны два бесперасадачныя вагоны Мінск — Варшава.
"Вагоны будуць курсіраваць у складзе цягніка № 9/10 Масква — Варшава", — растлумачылі суразмоўцы агенцтва.
"У новым графіку з Мінска цягнік адпраўляецца ў 01.16 ноччу і прыбывае на станцыю Варшава Цэнтральная раніцай у 8.55. Час адпраўлення складу ў зваротным кірунку са станцыі Варшава Цэнтральны — 18.53; прыбыцце ў Мінск — раніцай наступнага дня ў 7.24", — паведамілі ў БЧ.
Чыгуначны перавозчык звярнуў увагу пасажыраў на тое, што трэба загадзя планаваць паездкі і ўважліва сачыць за абнаўленнем інфармацыі на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама на інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.