МІНСК — 14 сне, Sputnik. Дэбютны дыск гурта IOWA "Export" трапіў у выніковы топ-20 найбольш прадаваемых альбомаў расійскага iTunes за 2015 год.
Чарты iTunes складаюцца на падставе колькасці лічбавых продажаў.
На рахунку дыска IOWA 12-ы радок у агульным рэйтынгу і 6-я пазіцыя сярод музыкаў з краін СНД. Гэта выдатны вынік, улічваючы, што альбом "Export" выйшаў яшчэ ў лістападзе 2014-га.
Летась IOWA з "Улыбайся" былі на 5-й пазіцыі ў песенным чарце. Гэта была самая запатрабаваная кампазіцыя ад артыстаў з краін СНД — як у расійскім iTunes, так і ва ўсім свеце.
Між тым IOWA працягваюць заставацца самымі паспяховымі беларускімі артыстамі і на YouTube. На дадзены момант першае месца па колькасці праглядаў займае кліп "Улыбайся" (15,8 мільёна), а на другое выйшаў іх жа кліп кліп "Маршрутка" (12,4 мільёна). Далей ідуць "В темноте" Макса Каржа (11 мільёнаў) і "Воины света" "Ляписа Трубецкого" (неафіцыйны; 9,6 мільёна). Замыкае пяцёрку Макс Корж з відэа "Мотылёк" (9,5 мільёнаў), але яму ўжо наступае на пяткі свежы кліп IOWA "Бьет бит", які ўсяго за два месяцы сабраў 7,1 мільёна праглядаў.