Стала вядома, ад каго залежыць лёс двух тысячаў даляраў

© Flickr / Guillaume SpeurtКніга на вятру
Кніга на вятру - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Абвешчанае журы літаратурнай прэміі “Дэбют”. Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацбанка.

МІНСК, 14 сне — Sputnik. Стаў вядомы склад журы літаратурнай прэміі "Дэбют". Прэмія ўручаецца штогод аўтарам дэбютнай кнігі, напісанай па-беларуску ці перакладзенай на мову.

Прэмія была заснаваная ў 2010 годзе. Яе могуць атрымаць маладыя пісьменнікі ва ўзросце да 35 гадоў на момант выдання кнігі. "Дэбют" ушаноўвае маладых аўтараў, што пішуць у жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч, і ўручаецца ў намінацыях "Проза", "Паэзія", "Мастацкі пераклад".

Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі:

  • Павал Бераговіч — старшыня фонду "Вяртанне", фундатар прэміі;
  • Уладзь Лянкевіч — паэт, перакладчык, музыка, лаўрэат прэміі "Дэбют" у 2013 годзе;
  • Віктар Марціновіч — пісьменнік, мастацтвазнаўца, лаўрэат прэміі "Дэбют" у 2011 годзе;
  • Юлія Мацук — загадчыца культурна-адукацыйнага аддзела Літаратурнага музея Максіма Багдановіча;
  • Антон Рудак — паэт, фіналіст прэміі "Дэбют" у 2014 годзе;
  • Віталь Рыжкоў — паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі "Дэбют" у 2010 годзе;
  • Наталка Харытанюк — празаік, эсэістка, лаўрэатка прэміі "Дэбют" у 2010 годзе.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду "Вяртанне" на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Аўтары, чые кнігі зоймуць другое і трэцяе месцы ў сваіх намінацыях, атрымаюць узнагароды, эквівалентныя 500$ паводле курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Стужка навiн
0