Мінгандлю за 9 месяцаў зачыніў 35 інтэрнэт-крамаў і 5 інфармрэсурсаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗачыненыя дзверы
Зачыненыя дзверы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Агульны аб’ём штрафаў вырас у параўнанні з 2014 годам у два з паловай разы.

МІНСК, 14 сне — Sputnik. Праца 35 інтэрнэт-крамаў і пяці інфармацыйных рэсурсаў была прыпынена за дзевяць месяцаў бягучага года па загадзе Міністэрства гандлю Беларусі, заявіла ў панядзелак на прэс-канферэнцыі намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

"Чаму інфармацыйныя рэсурсы? Летась у нас стаў актыўна развівацца продаж фізічнымі асобамі лекаў. Разам з Міністэрствам аховы здароўя мы правялі сумесную працу і выявілі, што менавіта на інфармацыйных пляцоўках у асноўным падымаецца гэтая тэма. Таму і была прыпынена праца пляцовак", — сказала Наркевіч.

Яна таксама паведаміла, што за названы перыяд было складзена 130 пратаколаў, выпісана каля 50 мільёнаў штрафных санкцый, што ў 2,5 разы больш, чым летась. Акрамя таго, па словах намесніка міністра, у студзені-верасні 2015-га па выніках кантрольных праверак было вынесена 90 прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў.

"Гэта не значыць, што ўсюды былі пратаколы, штрафы і закрыцці. Суб'ект гаспадарання можа ў чымсьці памыліцца. Часам дастаткова прадпісання, каб ён зразумеў памылку і нармальна развіваўся", — адзначыла Наркевіч.

Стужка навiн
0