“Бокалъ шампанскаго от Рабиновича” – сустракаем Новы 1914 годъ

© SputnikНовы год на старой паштоўцы
Новы год на старой паштоўцы - Sputnik Беларусь
Карэспандэнт Sputnik чытала газеты стагадовай даўніны і разбіралася, як праводзілі свае пераднавагоднія дні беларусы да рэвалюцыі.

Алена Васільева, Sputnik

Бліжэйшы месяц кожны інфармацыйны партал будзе спрабаваць здзівіць чытача, прапануючы паглядзець на самыя прыгожыя ялінкі ў свеце/даведацца, як Новы год святкуюць у Мьянме/etc. Адным словам, поўнае дэжавю — тое самае вам паказвалі год і два гады таму. Sputnik абраў свой шлях — калі ўжо і паўтарацца, дык мы пакажам вам тое, пра што пісалі газеты не год, а сто год таму.

Разам з карэспандэнтам Sputnik будзем чытаць пераднавагоднія выпускі беларускіх газет і пачнем з дарэвалюцыйных.

Газета "Минский голосъ", 31 снежня 1912 года

© SputnikГазета "Мінскі голас"
Газета Мінскі голас - Sputnik Беларусь
Газета "Мінскі голас"

"Мінскі голас" па-шчырасці напісаў буйнымі літарамі — штотыднёвая газета, выходзіць кожны дзень, акрамя паслясвяточных дзён. 1 студзеня газета не выходзіла, каб зразумець, чаму, досыць прагледзець спіс мерапрыемстваў для наведвання, што прапаноўваліся на 31 снежня.

© SputnikПлан навагодніх мерапрыемстваў ад "Мінскага голаса"
План навагодніх мерапрыемстваў ад Мінскага голаса - Sputnik Беларусь
План навагодніх мерапрыемстваў ад "Мінскага голаса"

Між іншым, Мінск 1912 не надта адрозніваецца ад Мінска 2015 — нават хуткі агляд аб'яваў нагадвае утульную маленькую прастору з абмежаванай колькасцю бараў ды рэстаранаў, дзе, як кажуць, "усе адзін аднога ведаюць". Толькі замест "Галерэі Ў" ды "Свабоды, 4" у дарэвалюцыйным Мінск — рэстаран Г.А. Саулевіча, а замест гаспаччо — "Борщокъ консомэ, осетрина и стерлядь".

© Sputnik"Осетрина и стерлядь" ад рэстарана Саулевіча
Осетрина и стерлядь ад рэстарана Саулевіча - Sputnik Беларусь
"Осетрина и стерлядь" ад рэстарана Саулевіча

Апусцім шматлікую рэкламу елачных кірмашоў, яшчэ больш, чым елак, на старонках "Мінскага голасу" шампанскага. Напрыклад, вячэру з бакалам ігрыстага прапануе рэстаран "Фрыц", дарэчы, дамам тут абяцаюць падарункі. А адзін бізнесовец нават выпусціў да святаў карзінкі з шампанскім — па 6 і 12 бутэлек, пра тое шампанскае вядома адно — "Цена вне всякой конкуренціи".

© SputnikЛепшае мінскае шампанскае - 12 бутэлек
Лепшае мінскае шампанскае - 12 бутэлек - Sputnik Беларусь
Лепшае мінскае шампанскае - 12 бутэлек

Больш за шампанскае рэдакцыю хвалюе толькі падпіска на будучы год — пра тое, дзе і як яе аформіць, чытачу раз-пораз нагадваюць.

Газета "Наша Ніва", снежань, 1906 год

© SputnikНаша Ніва
Наша Ніва - Sputnik Беларусь
Наша Ніва

"Нашай Ніве" традыцыйна не да святаў — рэдакцыю займаюць пытанні больш надзённыя за шампанскае ды кацільёны. Адзінае, што нагадвае ў пераднавагоднім нумары пра надыходзячае свята — просьба да чытача не забыць аплаціць падпіску на надыходзячы год. Такім чынам, у навагоднім нумары першай беларускай газеты (з малюнкамі) узнімаецца галоўным чынам дзве надзённыя тэмы — фінансавая і палітычная.

© SputnikТэкст на першай паласе нумара
Тэкст на першай паласе нумара - Sputnik Беларусь
Тэкст на першай паласе нумара

Калі з першай з большага разабраліся, дык другая расцягнулася на ўвесь нумар. Пасля святаў у дарэвалюцыйным Мінску планаваліся выбары ў Думу, калумністы газеты заклікалі беларусаў-сялян прыняць у іх актыўны ўдзел, аб'яднацца з "гадарскімі" — і тады разам перамагчы паноў. То бок, гады ідуць, а галоўныя пытанні беларускай палітыкі ўсё тыя ж.

"Могилевский вестникъ", 31 снежня, 1914

Гэтым годам грамадству было не да святкаванняў і побач з навінамі пра шампанскае — такімі ж, якія мы бачылі ў Мінскай газеце, з'яўляліся ваенныя сводкі.

© SputnikЛепшыя елачныя шары
Лепшыя елачныя шары - Sputnik Беларусь
Лепшыя елачныя шары

Тым не менш, настрою магілёўцам тое, здаецца, не псавала. Гледзячы па тэкстам, яны збіраліся святкаваць, пакуль вытрымаюць.

© SputnikУвазе падпішчыкаў газеты
Увазе падпішчыкаў газеты - Sputnik Беларусь
Увазе падпішчыкаў газеты

А кантора Sputnikъ Belarus нагадвае: аформіць падпіску на нашу групу у Facebook можна ў любы час, але ж не адкладайце на апошнія дні. Ваш Sputnikъ.

 

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі