Браканьераў-сталкераў затрымалі ў Палескім запаведніку

Падпісацца
Мужчыны лавілі сеткамі рыбу на возеры ў Хойніцкім раёне, ім трэба будзе выплаціць 128 млн штрафу.

МІНСК, 15 сне — Sputnik. Супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету затрымалі на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка дваіх жыхароў Мазыра, якія сеткамі лавілі рыбу, — мужчынам за парушэнне пагражае буйны штраф, паведамілі Sputnik ў інспекцыі.

Мужчыны "рыбачылі" на возеры Стараселле ў Хойніцкім раёне.

"Яны паспелі вылавіць 77 кілаграмаў рыбы — 39 ляшчоў, 14 шчупакоў, 11 ліняў і жэраха", — сказалі ў інспекцыі.

Паводле інфармацыі ведамства, за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства жыхары Мазыра заплацяць 128 мільёнаў рублёў штрафу.

Такі памер у інспекцыі патлумачылі не толькі спосабам здабычы рыбы, але і размяшчэннем вадаёма — за рыбалку на забруджанай радыёнуклідамі тэрыторыі шкода вылічаецца ў трайным памеры.

Па дадзеных Дзяржінспекцыі, Хойніцкі райаддзел Следчага камітэта ўжо распачаў у дачыненні да затрыманых крымінальную.

Стужка навiн
0