Панк'N'рол: наблізіць панк-рок да чалавека

© Photo : прадастаўлена гуртомВокладка новага альбома
Вокладка новага альбома - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Панк-рок гурт Bod!es запісаў свой першы альбом – самі музыкі назвалі яго “панк'N'роллам” і распавялі для Sputnik, як зрабіць панк блізкім чалавеку.

Алена Васільева, Sputnik

Альбом "Punk-n-roll and little dope" (панк-н-рол і крыху дуры) выпусціў беларускі гурт Bod!es. Гурт апынуўся гэткім беларускім варыянтам Offspring — адным з найпаспяховейшых панк-рок гуртоў у гісторыі, а альбом прыдатны да запампоўвання нават тымі, хто класічным панкам цікавіцца ў надта нязначнай ступені.

"З самога дзяцінства я рос на панку, у маім асяроддзі было шмат людзей, якія любілі слухаць гэтую музыку. Таму першая група, якую я стварыў, арыентавалася на панк-рок, гэтай стылістыцы мы прытрымліваліся ўвесь час. Вядома, становячыся дарослымі, мы пачынаем цікавіцца і іншымі музычнымі напрамкамі, і таму дадаем некаторыя іх элементы ў сваю музыку — той жа рок-н-рол", — тлумачыць накірунак сваёй музыкі лідар гурта Андрэй Латыголец.

У тэкстах гурта няма палітыкі, як тое было прынята ў ранняй панк-музыцы ў Брытаніі, дзе накірунак набыў асаблівую папулярнасць. Ці здолее такі накірунак, набыўшы некалі вялізарнейшую папулярнасць, у тым ліку — і камерцыйную, задаволіць і беларускія густы, пакажа час. Пакуль жа суразмоўца Sputnik прызнаецца, што жыць толькі з музыкі ў беларускіх панкаў не атрымліваецца.

"Ёсць выключэнні — артысты, якім удаецца зарабляць музыкай, але для большасці гэта хоббі. Каб запісаць альбом, трэба работаць недзе яшчэ", — рэзюмуе спадар Латыголец.

Панк — музыка андэграунда, а ў Беларусі нават камерцыйны панк з гэтага падполля не выходзіў. Лідер гурта Bod!es распавядае, што за апошнія некалькі год колькасць прыхільнікаў панк-рок канцэртаў знізілася — туды ходзіць усё меней людзей, увогуле зацікаўленасць да напрамку памяншаецца.

"Калі я вучыўся ва ўніверсітэце, у сярэдзіне нулявых, не так даўно, звычайная панк-рок салянка збірала прыкладна столькі ж чалавек, колькі зараз прыходзіць на сярэднестатыстычны канцэрт у RE:public", — кажа суразмоўца Sputnik.

Лідар Bod!es тлумачыць тое проста: тыя, хто цікавіўся панк-рокам, ужо выраслі і пераключыліся на іншыя напрамкі.

"Панк ніколі асаблівай папулярнасцю не карыстаўся, у нашай краіне ў яго быў выключна андэграундны статус. Між тым, не прымяншаючы важнасць рэлізу дыска, варта сказаць, што да панкаў лепш ісці на канцэрт, бо толькі там адбываецца паўнавартасная камунікацыя з публікай. Гурт можа распавесці пра песню, слухаючы яе ў запісу, кожны можа падумаць пра нешта сваё, і часам гэта не супадзе з тым, што хацеў данесці музыка", — рэзюмуе Латыголец.

Сам артыст не супраць эпатажу на сцэне — панк-рок тое дазваляе.

Стужка навiн
0