Начныя “Зорныя войны” – напярэдадні прэм’еры фільм пакажуць уначы

© REUTERS / Phil NobleИгрушки по мотивам "Звездных войн"
Игрушки по мотивам Звездных войн - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінскія кінатэатры арганізуюць начныя кінапаказы франшызы.

МІНСК, 16 сне — Sputnik. Прадпрыемства "Кінавідэапракат" арганізуе ў Мінску начныя кінасеансы фільма "Зорныя войны: Прабуджэнне сілы".

Згодна з графікам, сёмы эпізод папулярнай касмічнай сагі павинны выйсці ў шырокі пракат 17 снежня. Аднак ужо ў ноч з 16 на 17 снежня ў сталічных кінатэатрах "Салют" (у 00.01) і "Кіеў" (у 00.10) аматары змогуць загадзя пабачыць фільм.

З 17 снежня начныя сеансы пройдуць у кінатэатры "Аўрора" і "Мір".

"Зорныя войны" — культавая фантастычная сага, якая ўключае ў сябе 7 кінафільмаў, а таксама анімацыйныя серыялы, мультфільмы, тэлефільмы, кнігі, коміксы, відэагульні - усё працятыя адзінай сюжэтнай лініяй і створаныя ў адзіным сусвеце "Зорных войнаў", задуманай і рэалізаванай амерыканскім рэжысёрам Джорджам Лукасам ў пачатку 1970-х гадоў.

Стужка навiн
0