МІНСК, 16 сне — Sputnik. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае ў госці каб утульна сесці на бабулін дыван і, трускаючы мандарыны, паглядзець дыяфільмы.
Дыяфільмы адбіраліся такім чынам, каб можна было ўзгадаць тэматычную разнастайнасць фільмаў тых часоў.
"Гэта вечарына для тых, хто ў дзяцінстве слухаў плыткі, глядзеў з суседскімі дзецьмі дыяфільмы на прасцірадле, слухаў плыткі, збіраў значкі з птушкамі ці маркі з жывёламі, чытаў кнігі пра Рабінзона Круза ды марыў пра авоську з мандарынамі пад Новы год", — распавядаюць арганізатары мерапрыемства.
У праграме мерапрыемства:
- "Разумная жонка" (грузінская казка);
- "Чалавек падняўся ў неба" (навукова-пазнавальны фільм для дзяцей);
- "На лодках у Трыдзевятае царства" (казка);
- "Пярынка Фініста Ясна Сокала";
- "Як збіраць маркі" (стужка з серыі "Хобі");
- "Паданне пра Лятучага Галанца";
- "Котка, якая гуляла сама па сабе";
- "Агітацыйнае мастацтва ў СССР";
- "Дзе Віллі?".
Усе тытры дыяфільмы будуць чытаць прафесійныя акцёры. У праграме прагляду магчымыя змены.
У гэты вечар гасцям прапануюць прынесці дзіцячыя фотаздымкі ў навагодніх касцюмах — зайчыкаў, сняжынак і іншых персанажаў на міні-выставу, якая будзе ладзіцца ў фае Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў. Наведвальнікі мерапрыемства будуць мець магчымасць паўдзельнічаць у фотасушцы — для гэтага трэба прынесці на вечарыну фота на навагоднюю тэматыку (плёнкавым фотаздымкам аддаецца перавага).
Увесь вечар у зале будзе граць музыка тых часоў, а потым госці будуць частавацца гарбатай з ірыскамі.
Вітаюцца элементы адзення таго часу і розныя артэфакты савецкіх часоў (можна прынесці і пахваліцца сваімі калекцыямі: марак, значкоў, каляндарыкаў і г.д.).
Мерапрыемства адбудзецца 26 снежня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава,3), пачатак а 18-й гадзіне, кошт квіткоў скаладае 80 тыс. рублёў.