Нарэшце, тваё меркаванне патрэбнае: можна стаць сябрам журы літпрэміі

© Flickr / Guillaume SpeurtКніга на вятру
Кніга на вятру - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Распачаўся новы сезон літаратурнай прэміі “Кніга года” – пераможца абіраюць самі пісьменнікі.

МІНСК, 16 сне — Sputnik. Новы сезон прэміі "Кніга году" аб'яўлены адкрытым. Пераможцу абіраюць самі пісьменнікі, ужо можна даслаць заяўку ў члены журы.

Рада Беларускага ПЭН-цэнтра фарміруе аргкамітэт, які рэгіструе сяброў журы, збірае ад іх намінантаў, падлічвае галасы, інфармуе грамадскасць пра ход прэміі.

Любы пісьменнік, які цягам апошніх 7 гадоў выдаў хаця б адну мастацкую або нон-фікшн кнігу, мае права ўвайсці ў склад журы. Для гэтага неабходна да 31 студзеня запоўніць адпаведную форму на сайце. Да заяўкі мусяць быць далучаныя дадзеныя кніг, апублікаваных за апошнія 7 гадоў.

Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу, выдадзеную ў папярэднім годзе. На выбар кнігі-пераможцы можа паўплываць кожны сябар журы, а па сутнасці — любы беларускі літаратар.

Галасаванне адбываецца так: cябар журы называе аргкамітэту тры найлепшыя кнігі, выдадзеныя ў папярэднім годзе; аргкамітэт з гэтых "троек" складае поўны спіс прэтэндэнтаў на прэмію і дасылае яго журы; з гэтага спісу кожны сябар журы вызначае адну найлепшую кнігу і да 31 сакавіка паведамляе свой выбар арганізатарам (гэтая інфармацыя публікуецца на старонцы прэміі) — такім чынам, пераможцу вызначае сумарны рэйтынг.

Пісьменнікі, якія выдалі кнігі ў год, за які даецца прэмія, маюць права намінаваць сваю кнігу, але не маюць права галасаваць за яе.

Пераможцу назавуць увесну.

Стужка навiн
0