У 2015-м беларусы “гуглілі” Фрыске і хакей больш за ўсё

© Flickr / Robert ScobleЛагатып Google
Лагатып Google - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У спіс самых папулярных пошукавых запытаў у Google трапіла і экс-кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах гэтага года Таццяна Караткевіч.

МІНСК, 16 сне — Sputnik. Кампанія Google прадставіла традыцыйную справаздачу аб самых папулярных пошукавых запытах ў рэгіёне.

Самы папулярны запыт у годзе ў беларусаў — "чэмпіянат свету па хакеі 2015", за ім у рэйтынгу — конкурс "Еўрабачанне".

Сярод папулярных запытаў шмат тэлешоў: "Бітва экстрасэнсаў", серыял "Кухня", фільм "Фарсаж 7", і серыял "Гульня тронаў". Акрамя таго, сярод самых частых запытаў — курсы валют у Беларусі.

З персон беларусы больш за ўсё цікавіліся Жаннай Фрыске і яе мужам Дзмітрыем Шепелевым, а таксама спявачкай Палінай Гагарынай, пісьменніцай Святланай Алексіевіч, экс-кандыдатам у прэзідэнты Таццянай Караткевіч і пераможцай "Бітвы экстрасэнсаў" Джуліяй Ванг.

Самымі папулярнымі фільмамі у запытах у Google сёлета сталі "Левіяфан", "Бітва за Севастопаль", "50 адценняў шэрага" і "Міньён".

Стужка навiн
0