https://bel.sputnik.by/20151216/1019085880.html
Як стаць чалавекам раніцы – парады з Сан-Францыска
Як стаць чалавекам раніцы – парады з Сан-Францыска
Sputnik Беларусь
Уключаем святло ў пакоях, прасуем адзенне і мыем чашкі. Яшчэ лайф-хакаў? 16.12.2015, Sputnik Беларусь
2015-12-16T17:32+0300
2015-12-16T17:32+0300
2015-12-16T17:32+0300
стыль жыцця
увесь свет
раніца
здароўе
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101323/06/1013230622_0:14:1200:769_1920x0_80_0_0_283709454f1bfe40d5647a11f427ad80.jpg
МІНСК, 16 сне — Sputnik. Амерыканскі дызайнер Джон Зератскі высветліў, як палюбіць раніцу. Напачатку ён займеў жонку, якая штодня прачыналася надта рана — таго патрабаваў працадаўца. Каб сінхранізаваць свій працоўны дзень з раскладам жонкі, дызайнер Джон Зератскі прымусіў сябе палюбіць раньцу, а вынікі апісаў у блогу. Таксама хочаце стаць чалавекам раніцы?"Уключаны экран тэлефона асвятляе цёмны пакой. На ім некалькі апавяшчэнняў: новыя лісты, паведамленні ў Twitter. Ты глядзіш на паведамленні, навіны і прагноз надвор'я. "Я яшчэ не прачнуўся, — думаеш ты. — Цяпер яшчэ трошкі пачытаю Twitter, пакуль прачынаюся". Прайшло дзесяць хвілін, затым яшчэ пяць. Ты не спіш, але пры гэтым і не прачнуўся", — піша "чалавек раніцы" ў сваёй зародкавай стадыі.Кава. Неверагодна важны інгрыдыент паспяховай раніцы. Але ж справа не толькі ў кафеіне, але і ў працэсе прыгатавання кавы. "Закіпяціць ваду, расцерці бабы, усталяваць фільтр, заліць вадой. Гэта трэба рабіць замест праверкі электроннай пошты", — распавядае дызайнер. Не ўключайце смартфон — у самыя цяжкія хвіліны раніцы атрымайце асалоду ад свежай кавы.Святло. Не варта недаацэньваць важнасць святла для абуджэння. Мы спім, калі цёмна, і прачынаемся пад светам. Вы не можаце чакаць усходу сонца, выкарыстайце штучнае асвятленне. "Калі я прачынаюся, я уключаю святло ва ўсёй кватэры. І я імкнуся заўсёды назіраць узыход сонца", — распавядае дызайнер.Адпрасаваная кашюля. Трэба ведаць, чым заняць раніцу: памыйце посуд, адпрасуйце кашулю — і прадуктыўнасць мабыць павысіцца.А цяпер пра мінулую ноч. Будзьма шчырымі: чалавеку патрэбна сем-восем гадзінаў сну, а ўзімку — болей. Калі хаціце прачнуцца рана, дык рана трэба і класціся. І так, алкаголь не спрыяе добраму сну.
увесь свет
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101323/06/1013230622_0:14:1200:769_1920x0_80_0_0_283709454f1bfe40d5647a11f427ad80.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
стыль жыцця, увесь свет, раніца, здароўе
стыль жыцця, увесь свет, раніца, здароўе
Як стаць чалавекам раніцы – парады з Сан-Францыска
Уключаем святло ў пакоях, прасуем адзенне і мыем чашкі. Яшчэ лайф-хакаў?
МІНСК, 16 сне — Sputnik. Амерыканскі дызайнер Джон Зератскі высветліў, як палюбіць раніцу. Напачатку ён займеў жонку, якая штодня прачыналася надта рана — таго патрабаваў працадаўца. Каб сінхранізаваць свій працоўны дзень з раскладам жонкі, дызайнер Джон Зератскі прымусіў сябе палюбіць раньцу, а вынікі апісаў у блогу. Таксама хочаце стаць чалавекам раніцы?
"Уключаны экран тэлефона асвятляе цёмны пакой. На ім некалькі апавяшчэнняў: новыя лісты, паведамленні ў Twitter. Ты глядзіш на паведамленні, навіны і прагноз надвор'я. "Я яшчэ не прачнуўся, — думаеш ты. — Цяпер яшчэ трошкі пачытаю Twitter, пакуль прачынаюся". Прайшло дзесяць хвілін, затым яшчэ пяць. Ты не спіш, але пры гэтым і не прачнуўся", — піша "чалавек раніцы" ў сваёй зародкавай стадыі.
Кава. Неверагодна важны інгрыдыент паспяховай раніцы. Але ж справа не толькі ў кафеіне, але і ў працэсе прыгатавання кавы. "Закіпяціць ваду, расцерці бабы, усталяваць фільтр, заліць вадой. Гэта трэба рабіць замест праверкі электроннай пошты", — распавядае дызайнер. Не ўключайце смартфон — у самыя цяжкія хвіліны раніцы атрымайце асалоду ад свежай кавы.
Святло. Не варта недаацэньваць важнасць святла для абуджэння. Мы спім, калі цёмна, і прачынаемся пад светам. Вы не можаце чакаць усходу сонца, выкарыстайце штучнае асвятленне. "Калі я прачынаюся, я уключаю святло ва ўсёй кватэры. І я імкнуся заўсёды назіраць узыход сонца", — распавядае дызайнер.
Адпрасаваная кашюля. Трэба ведаць, чым заняць раніцу: памыйце посуд, адпрасуйце кашулю — і прадуктыўнасць мабыць павысіцца.
А цяпер пра мінулую ноч. Будзьма шчырымі: чалавеку патрэбна сем-восем гадзінаў сну, а ўзімку — болей. Калі хаціце прачнуцца рана, дык рана трэба і класціся. І так, алкаголь не спрыяе добраму сну.