У Вялікім тэатры завяршыўся міжнародны конкурс вакалістаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны Акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
Нацыянальны Акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пераможцамі II Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў сталі спевакі з Расіі, Украіны і Беларусі.

МІНСК, 17 сне — Sputnik. З 9 па 15 снежня ў Вялікім тэатры адбыўся II Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў, у якім прынялі ўдзел 168 маладых спевакоў з 18 краін свету: Расіі, Украіны, Беларусі, Казахстана, Узбекістана, Грузіі, Малдовы, Венгрыі, Балгарыі, Латвіі, Кітая, Манголіі, Мексікі, Аўстрыі, Францыі, Іспаніі, Канады, Германіі.

Конкурс праходзіў у тры туры, у другі тур выйшлі 30 удзельнікаў, у трэці — 10 спевакоў. Фінал адбыўся на вялікай сцэне тэатра оперы і балета — у суправаджэнні аркестра беларускага Вялікага тэатра фіналісты выканалі сцэны з опер з удзелам вядучых салістаў Вялікага тэатра Беларусі.

© Sputnik / Дар'я БуракінаПераможца ІІ Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў - Надзея Паўлава (Расія)
Пераможца ІІ Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў - Надзея Паўлава (Расія) - Sputnik Беларусь
Пераможца ІІ Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў - Надзея Паўлава (Расія)

Удзельнікаў адборачных тураў і фіналу конкурсу ацэньвала прадстаўнічае міжнароднае журы, у склад якога ўвайшлі  дырэктара Вялікага тэатра Беларусі, Львоўскага тэатра оперы і балета, Сафійскага тэатра оперы і балета, Опернага тэатра Рэнна, нямецкай оперы на Рэйне, Тэатра Лірыкорегра, Opera Europa. А таксама рэктары Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Дзяржаўнай кансерваторыі Узбекістана, галоўны хормайстар і галоўны дырыжор Вялікага тэатра Беларусі, прадстаўнікі міжнародных артыстычных агенцтваў, кіраўнік музычнага фестывалю "Лірычныя ночы ў Марманде".

Гран-пры IІ Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў атрымала Надзея Паўлава (Расія). Лаўрэатам I прэміі стаў Міхаіл Малафій (Украіна). Званне лаўрэата II прэміі атрымаў Віктар Мендзялеў (Беларусь), лаўрэата III прэміі — Алена Стихина (Расія).

© Sputnik / Дар'я БуракінаЛаўрэятка ІІІ прэміі - оперная спявачка з Расіі Алена Сціхіна
Лаўрэятка ІІІ прэміі - оперная спявачка з Расіі Алена Сціхіна - Sputnik Беларусь
Лаўрэятка ІІІ прэміі - оперная спявачка з Расіі Алена Сціхіна

Упершыню на конкурсе быў уручаны прыз глядацкіх сімпатый. Па выніках галасавання гледачоў ўладальнікамі прыза сталі Надзея Паўлава і Міхаіл Малафей, якія набралі роўную колькасць галасоў і атрымалі запрашэнне выступіць у адным са спектакляў Вялікага тэатра Беларусі.

Спецыяльную прэмію на ўдзел у Міжнародным конкурсе вакалістаў ў французскім Марманде (адразу з 2-га тура) Міхаілу Малафей ўручыў мастацкі кіраўнік музычнага фестывалю "Лірычныя ночы ў Марманде", член журы Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў Філіп Местр.

© Sputnik / Дар'я БуракінаЛаўрэят І прэміі - украінскі спявак Міхаіл Малафій
Лаўрэят І прэміі - украінскі спявак Міхаіл Малафій - Sputnik Беларусь
Лаўрэят І прэміі - украінскі спявак Міхаіл Малафій

Спецыяльнай прэміі на выступ у Манрэальскім тэатры "Лирикореогра 20" ўдастоены Віктар Мендзелеў ад генеральнага і артыстычнага дырэктара тэатра "Лирикорегра 20" (Канада) члена журы Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў Алёна Нона.

© Sputnik / Дар'я БуракінаЛаўрэят ІІ прэміі - Віктар Мендзялееў (Беларусь)
Лаўрэят ІІ прэміі - Віктар Мендзялееў (Беларусь) - Sputnik Беларусь
Лаўрэят ІІ прэміі - Віктар Мендзялееў (Беларусь)

Па словах арганізатараў, Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў быў заснаваны ў 2014 годзе па ініцыятыве Вялікага тэатра Беларусі. Узнікненню праекта папярэднічала шматгадовая праца па наладжванні сувязей з опернымі тэатрамі розных краін свету, інтэграцыя ў міжнародную оперную супольнасць. Правядзенне выканальніцкіх конкурсаў з'яўляецца абавязковым для буйных тэатраў і тэатральных кампаній, штогод засноўваюцца дзясяткі міжнародных і лакальных конкурсаў, галоўная мэта якіх — пошук новых імёнаў і дапамогу ў творчым старце маладым выканаўцам.

 

 

Стужка навiн
0