МІНСК, 17 сне — Sputnik. Вядомы расійскі музыка, лідэр гурта "Акварыум" Барыс Грабеншчыкоў даў невялікі канцэрт у адным з мінскіх пераходаў.
Тыдзень таму артыст выступіў у маскоўскім метро ў межах навагодняга праекту, а тры дні таму музыкі "Акварыума" зайгралі ў пераходзе станцыі метро "Залатыя вароты" ў Кіеве.
БГ зараз у пераходзе / #Minsk #Belarus / Photo: Alaksiej Shein / 17.1.2015 @BGrebenshikov pic.twitter.com/AjenyeeVQ5
— Andreyev (@AndreyevCom) 17 декабря 2015
У Twitter ўжо ахрысцілі выступленні "турам па пераходах СНД".
У чацвер музыка выступіць з праграмай у сталічнай канцэртнай зале "Мінск".