Суд аштрафаваў жыхарку Наваполацка за слова “ведзьма” у чаце

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкЖанчына за камп'ютарам
Жанчына за камп'ютарам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Жанчыны пасварыліся ў сацсетках, пасля чаго адна з іх звярнулася з заявай у міліцыю.

МІНСК, 17 сне — Sputnik. Наваполацкі суд прыняў рашэнне аштрафаваць жыхарку Наваполацка, якая ў асабістай перапісцы ў сацсетках назвала суразмоўніцу ведзьмай, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".

Жанчына павінна будзе выплаціць пацярпелай 360 тысяч рублёў. Як паведамляе рэсурс жанчыны асабіста не былі знаёмыя.

Адна з іх у сацсетках напісала іншай папярэджанне: "Калі сур'ёзна хварэюць дзеці — значыць, бог карае бацькоў", на што суразмоўніца адказала ёй у прыватным паведамленні: "Пайшла прэч, ведзьма!".

Жанчына палічыла сябе абражанай і звярнулася з заявай у міліцыю. Суд палічыў, што яе апанэнтка наўмысна ў непрыстойнай форме абразіла жанчыну, прынізіла яе гонар і годнасць, і падвергнуў жыхарку Наваполацка адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры дзвюх базавых велічынь.

Паводле інфармацыі рэсурсу жанчына плануе абскардзіць рашэнне суда, лічачы, што падчас разбору былі дапушчаны парушэнні: не правялі лінгвістычную экспертызу слова "ведзьма", а суду не быў прадстаўлены натарыяльна завераны скрыншот гутаркі.

Стужка навiн
0