Рэп-выканаўца Vinsent прэзентаваў у "Пляцоўка-хол" свой другі альбом — Vir.
"Вір — трапнае беларускае слова, што ў сабе ўтрымлівае вялікі сэнс — гэта кругазварот вады, але таксама і працэс няспынных падзеяў. Вір немагчыма спыніць, гэта пастаянны рух, энергія — здаецца, гэта як раз характэрызуе новы альбом", — распавядае Vinsent пра назву альбома.
Глядзіце, як гэта было, у відэарэпартажы Sputnik.
“Vir” на Кастрычніцкай – Vinsent прэзентаваў новы альбом
© Sputnik / Алена Васiльева
Падпісацца
Беларускі рэп-выканаўца Vinsent праспяваў пра волю, жыццё і каханне на Кастрычніцкай плошчы Мінска – у сталічным клубе “Пляцоўка-хол”.