МІНСК, 18 сне — Sputnik. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў падпісаў распараджэнне аб стварэнні ў Беларусі межведамаснай працоўнай групы, якая павінна будзе прааналізаваць функцыі і дзейнасць усіх існуючых у рэспубліцы кантрольных і наглядных органаў, паведамілі Sputnik ў прэс-службе беларускага ўрада.
Мэтай дзейнасці групы з'яўляецца выпрацоўка прапаноў аб удасканаленні кантрольна-рэвізійнай і праваахоўнай дзейнасці.
Як паведамілі Sputnik у прэс-службе ўрада, узначаліць групу міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, каардынацыя працы групы ўскладзена на першага віцэ-прэм'ера Васіля Мацюшэўскага.
Паводле распараджэння, група павінна да 1 лютага 2016-га ўнесці ў Саўмін прапановы па выключэнню дубліруючых функцый кантрольных і наглядных органаў, якія выконваюць міністэрства, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя ўлады, а таксама іншыя дзяржструктуры і арганізацыі.
Прапановы павінны быць накіраваны на тое, каб зрушыць акцэнты кантролю з бягучай дзейнасці арганізацый на канчатковы вынік.
Група павінна распрацаваць прапановы па ўдасканаленні механізму правядзення праверак па даручэннях праваахоўных органаў, а таксама па рэфармаванні сістэмы ведамаснага кантролю.
Міністэрству па падатках і зборах даручаецца ажыццяўляць арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці рабочай групы.