Брэст развітваецца з тытулам “Культурнай сталіцы году”

© Sputnik / Арцём Кір'янаўПомнік тысячагоддзю Берасця
Помнік тысячагоддзю Берасця - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падчас гала-канцэрту лаўрэаты атрымаюць дыпломы за лепшыя праекты, а сімвалы культурнай сталіцы Беларусі перададуць Маладзечна.

БРЭСТ, 18 сне — Арцём Кір'янаў, Sputnik. Брэст, які на працягу 2015 года насіў тытул культурнай сталіцы Беларусі, сёння перадасць гэты статус Маладзечна. Падчас маштабнага гала-канцэрту мэр горада ўручыць дапломы за лепшыя культурныя праекты. На цырымонію прыбудзе таксама міністр культуры Барыс Святлоў.

Сімвалы рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца" Брэст атрымаў напачатку гэтага году. Як расказала карэспандэнту Sputnik начальнік аддзелу ідэалогіі Брэсцкага гарвыканкама Ала Старыкевіч, за гэты час у рамках праекту ў горадзе правялі амаль 700 мерапрыемстваў: фестываляў, канцэртаў і выставак.

Па вуліцах Брэста пачалі курсаваць паэтычны і гістарычны тралейбусы. У Музей гісторыі горада перадалі карціны іспанскай мастачкі Хасэфы Месі Гарсія і ўраджэнца Брэста, прадстаўніка парыжскай школы Якава Балглея.

Прайшлі знакамітыя "Студзеньскія музыкальныя вечары", "Белая вежа" і ваенна-гістарычная рэканструкцыя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Сёння за лепшыя культурныя праекты лаўрэатаў узнагародзяць дыпломамі. "Усяго 23 чалавекі. У тым ліку трое мецэнатаў. Гэта ганаровы консул Францыі Уладзімір Стаецкі, гендырэктар "Санта Імпэкс" Аляксандр Машэнскі і кампанія "Юніфуд", — падкрэсліла Старыкевіч.

Узнагароды атрымаюць таксама дырэктар Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея Аляксей Міцюкоў за праекты "Модны чацвер у музеі" і "Выстава аднаго экспаната", мастачка Марыя Радзько за сацыяльны праект "Горад у тварах" і журналістка Ірына Шапялевіч за арганізацыю сустрэчы з рэжысёрам Ежы Хофманам.

Сярод дыпламантаў — некалькі рэгіянальных сайтаў, арганізатары тэатральнага фестывалю "Белая вежа", бард-форуму імя Высоцкага і аўтарка праекту "Паэтычны тралейбус".

Як падкрэсліў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук, наступны год не будзе саступаць па насычанасці культурнымі падзеямі. Асаблівы падарунак рыхтуе Брэст дзецям: на 2016 год запланавана адкрыццё новага тэатра лялек.

"Наступны крок — вяртанне Брэсцкай Бібліі. Гісторыя яе — складаная і загадкавая. У свеце налічваецца ўсяго каля 40 экземпляраў. Вось толькі ў Брэсце яе няма. Магчыма пакупка ў калекцянераў. Брэсту неабходна гэта зрабіць. Набыць яе для горада не толькі як нейкі музейны экспанат, а як сімвал, рэліквію Брэста", — дадаў Рагачук.

Стужка навiн
0