Фота

Як гулялі варварыну свечку: сакральны і рэдкі абрад Мсціслаўшчыны

Падпісацца
Кола носьбітаў абрада вузкае і ўключае каля 10 прадстаўніц розных сем’яў.

16-17 снежня ў вёсцы Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці мясцовыя жанчыны правялі абрад пераносу Варварынскай свечкі. Традыцыя гэта жаночая, і прысутнасць мужчыны пры гэтым забараняецца. Свечка сімвалізуе вобраз святой, таму дапускаюцца да працэсу яе пераапранання толькі жанчыны — удзельніцы свячнога саюза.

Са слоў гісторыка Зміцера Скварчэўскага, захаваліся згадкі пра свячныя саюзы яшчэ ў ХІІ стагоддзі, і ёсць падставы меркаваць, што абрад вельмі старажытны і першапачаткова сімвалізаваў культ агню.

Цікава, што абрад распаўсюджаны не толькі на этнічнай тэрыторыі Беларусі, але і ў месцах пражывання беларусаў (у Сібіры, напрыклад). На дадзены момант абрад Свечка застаўся толькі ў некалькіх раёнах Усходняй Беларусі, хоць існуюць звесткі пра бытаванне абраду на Брэстчыне, Мядзельшчыне, Барысаўшчыне.

© Sputnik / Сяргей ЛескецьУ вёсцы Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці мясцовыя жанчыны правялі абрад пераносу Варварынскай свечкі. Свечка сімвалізуе вобраз святой, таму дапускаюцца да працэсу яе пераапранання толькі жанчыны - удзельніцы свячнога саюза. У даўнія часы ўступіць у такі саюз можна было толькі праз сваяцтва, зараз жа часы змяніліся і далучыцца можа любая. Абрад праводзяць на свята святой Варвары.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
1/18
У вёсцы Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці мясцовыя жанчыны правялі абрад пераносу Варварынскай свечкі. Свечка сімвалізуе вобраз святой, таму дапускаюцца да працэсу яе пераапранання толькі жанчыны - удзельніцы свячнога саюза. У даўнія часы ўступіць у такі саюз можна было толькі праз сваяцтва, зараз жа часы змяніліся і далучыцца можа любая. Абрад праводзяць на свята святой Варвары.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьПерад тым, як распрануць свечку, гаспадыня дома, у якiм яна год захоўвалася, здымае з яе ўсе ўпрыгожванні-стужачкі.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
2/18
Перад тым, як распрануць свечку, гаспадыня дома, у якiм яна год захоўвалася, здымае з яе ўсе ўпрыгожванні-стужачкі.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьДа працэсу пераапранання дапускаюцца толькі жанчыны - ўдзельніцы сакральнага саюзу. Свечку распранаюць, здымаюць вянок, старую адзежку складаюць і на наступны дзень ахвяруюць царкве.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
3/18
Да працэсу пераапранання дапускаюцца толькі жанчыны - ўдзельніцы сакральнага саюзу. Свечку распранаюць, здымаюць вянок, старую адзежку складаюць і на наступны дзень ахвяруюць царкве.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьСвечку штогод крыху зразаюць унізе і нарошчваюць новы воск уверсе. Так яна расце ўжо больш за 110 гадоў. Старажылы ўзгадваюць, што ў даўнія часы вышыня свечкі даходзіла да метра, а то і больш і не маючы магчымасці яе данесці да царквы - вазілі на кані.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
4/18
Свечку штогод крыху зразаюць унізе і нарошчваюць новы воск уверсе. Так яна расце ўжо больш за 110 гадоў. Старажылы ўзгадваюць, што ў даўнія часы вышыня свечкі даходзіла да метра, а то і больш і не маючы магчымасці яе данесці да царквы - вазілі на кані.
© Sputnik / Сяргей Лескець"Варку" апранаюць ў новыя адзежкі.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
5/18
"Варку" апранаюць ў новыя адзежкі.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьІснуе павер'е, што свечка дапамагае вылечваць ад бясплоддзя. Вядомыя некалькі прыкладаў, калі жанчыны, якія не маглі зацяжарыць, неўзабаве вылечваліся ад сваіх хвароб.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
6/18
Існуе павер'е, што свечка дапамагае вылечваць ад бясплоддзя. Вядомыя некалькі прыкладаў, калі жанчыны, якія не маглі зацяжарыць, неўзабаве вылечваліся ад сваіх хвароб.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьТаксама важна завязаць банцік на ахвярнай стужачцы - кажуць, што калі загадаць пры гэтым жаданне - абавязкова збудзецца.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
7/18
Таксама важна завязаць банцік на ахвярнай стужачцы - кажуць, што калі загадаць пры гэтым жаданне - абавязкова збудзецца.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьСвечка складаецца з трох частак: тулава, галава і рукі.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
8/18
Свечка складаецца з трох частак: тулава, галава і рукі.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьКалі свечку-тулава апранулі, топіцца новы воск і нарошчваюцца рукі.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
9/18
Калі свечку-тулава апранулі, топіцца новы воск і нарошчваюцца рукі.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьТолькі пасля гэтага можна прачытаць малітвы і садзіцца за стол.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
10/18
Толькі пасля гэтага можна прачытаць малітвы і садзіцца за стол.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьУ першы вечар, у доме, адкуль свечку выносяць, робіцца памінальны стол. На наступны дзень гаспадыня, якая бярэ свечку на наступны год, - ужо рыхтуе вясельны стол.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
11/18
У першы вечар, у доме, адкуль свечку выносяць, робіцца памінальны стол. На наступны дзень гаспадыня, якая бярэ свечку на наступны год, - ужо рыхтуе вясельны стол.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьАбавязковы атрыбут свечкі - вянок нявесты.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
12/18
Абавязковы атрыбут свечкі - вянок нявесты.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьПеранос свечкі ў новы дом.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
13/18
Перанос свечкі ў новы дом.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьСвяча пераходзіць па замкнёнаму колу ў якасці абярэга сям’і, гаспадаркі, кожны год з адной хаты ў другую па чарзе далучэння да абраду яго ўдзельніц.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
14/18
Свяча пераходзіць па замкнёнаму колу ў якасці абярэга сям’і, гаспадаркі, кожны год з адной хаты ў другую па чарзе далучэння да абраду яго ўдзельніц.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьУвечары жанчыны збіраюца зноў, каб ушанаваць свячу ў новай хаце.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
15/18
Увечары жанчыны збіраюца зноў, каб ушанаваць свячу ў новай хаце.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьАсвячэнне свечкі ў мясцовай царкве. Тут дзве свечкі з Басценавіч і адна з вёскі Белы Мох.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
16/18
Асвячэнне свечкі ў мясцовай царкве. Тут дзве свечкі з Басценавіч і адна з вёскі Белы Мох.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьКола носьбітаў з’яўляецца дастаткова вузкім і ўключае каля 10 прадстаўніц розных сем’яў. Калі паміраюць усе старыя ўдзельнікі абраду і няма больш жадаючых яго працягваць - свячу адносяць і ахвяруюць на воск царкве.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
17/18
Кола носьбітаў з’яўляецца дастаткова вузкім і ўключае каля 10 прадстаўніц розных сем’яў. Калі паміраюць усе старыя ўдзельнікі абраду і няма больш жадаючых яго працягваць - свячу адносяць і ахвяруюць на воск царкве.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьАбрад вельмі старажытны і першапачаткова сімвалізаваў культ агню.
Абрад Варварынская свяча - Sputnik Беларусь
18/18
Абрад вельмі старажытны і першапачаткова сімвалізаваў культ агню.
Стужка навiн
0