Бэтлеемскае Святло міру пачало вандроўку па Беларусі

© Photo : РКЦ БеларусиСкауты в Гродненском кафедральном костеле
Скауты в Гродненском кафедральном костеле - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Шлях Бэтлеемскага Святла міру пачало свой шлях па Беларуci з Гароднi.

МIНСК, 19 сне — Sputnik. Бэтлеемскае Святло міру з гродзенскага катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя афіцыйна пачало сваю вандроўку па Беларусі. У Беларусь Бэтлеемскі агонь прыбыў ужо ў 16-ы раз дзякуючы скаўтам, якія даставілі яго з беларуска-польскай мяжы, паведамляе Catholic.by.

Днём раней на польска-беларускай мяжы ў Кузніцы беларускія скаўты атрымалі ад скаўтаў Польшчы ліхтар з Бэтлеемскім Святлом міру.

У гродзенскім катэдральным касцёле Бэтлеемскае Святло міру сустрэў біскуп Аляксандр Кашкевіч. На вітанне агню прыбылі скаўты з розных месцаў Беларусі, каб адвезці яго ў свае святыні. Сабраліся таксама вернікі Гродна, каб узяць агонь у свае дамы на вігілійны стол, дзе ён будзе нагадваць аб Уцелаўленні Божага Сына. Такім чынам, пачалася вандроўка Бэтлеемскага агню па нашай краіне.

Пасля вітання Святла міру біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу, падчас якой асабліва маліўся разам з вернікамі аб міры ў свеце.

Святло міру, якое кожны год прывозяць з Бэтлеема і вязуць па розных кантынентах, дасягае таксама і Беларусі, каб апынуцца сярод людзей, дасягнуць асобаў як значных у грамадстве, так і звычайных, нагадаць, што яно сімвалізуе еднасць з Бэтлеемам і, будучы заклікам аб адзінстве, згодзе і міры ў свеце, так патрэбнае ў сённяшнія неспакойныя для многіх людзей часы.

Стужка навiн
0