“У святле мы павінны бачыць чалавека”: Бэтлеемскі агонь прыбыў у Мінск

© Photo : Catholic.byТадеуш Кондрусевич зажигает свечу
Тадеуш Кондрусевич зажигает свечу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Урачыста прывітаў агонь Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама дарослыя і дзеці.

МІНСК, 20 сне — Sputnik. Бэтлеемскае Святло міру вечарам 19 снежня прыбыло ў мінскую архікатэдру Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, паведамляе Catholic.by.

Галоўная мінская святыня ў гэты вечар прамянела ад мноства свечак. І нездарма. Апошняя раратняя Імша для дзяцей была асаблівай і запамінальнай, таму што свяцілася Бэтлеемскім Святлом міру, які з гродзенскай катэдры прывезлі беларускія скаўты.

"Вельмi сiмвалiчна тое, што Бэтлеемскі агонь прыбывае да нас практычна перад святамі Божага Нараджэння. Езус прыйшоў у наш свет як святло. Ён асвятлiў свет, які знаходзіўся ў цемры з часоў Адама i Евы. Мы не любiм цемру i радуемся, калi завяршаецца ноч i надыходзіць дзень. Таксама радуюцца людзi з Нараджэння Езуса Хрыста, якi ўносiць у цемру нашага жыцця святло свайго Евангелля", — заўважыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у сваёй гаміліі падчас святой Імшы.

Іерарх таксама нагадаў, што  Бэтлеемскі агонь з'яўляецца сімвалам евангельскага святла, якім Хрыстус асвятляе ўсіх людзей, таму "ў гэтым святле мы павінны бачыць чалавека, кожнага з яго патрэбамі".

Вялікі шлях ад Бэтлеема да Мінска Святло міру прайшло дзякуючы камандзе скаўтаў, якія захоўвалі агонь, не даючы яму згаснуць.

Стужка навiн
0