МІНСК, 20 сне — Sputnik. План па будаўніцтве жылля ў гэтым годзе перавыкананы на 15,6%, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
За адзінаццаць месяцаў 2015 года арганізацыі розных формаў уласнасці пабудавалі 50,2 тыс. новых кватэр, што складае 4 млн. 625 тыс. квадратных метраў жылля.
З іх амаль палова — 40% — было пабудавана для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў. Яшчэ 20% ад агульнай плошчы пабудаванага ў гэтым годзе жылля было узведзена ў сельскіх населеных пунктах — 29,1% ад агульнага ўводу па Беларусі або 1 млн. 346,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
На жыллёвае будаўніцтва ў студзені-лістападзе выкарыстана 19,7% ад агульнага аб'ёму інвестыцый.