МІНСК, 21 сне — Sputnik. Чарговая пераднавагодняя барахолка чакае мінчукоў 27 снежня, жыхары сталіца змогуць не толькі набыць незвычайныя рэчы, але і наведаць фудкорт, а таксама паглядзець навагоднія фільмы, паведамілі арганізатары барахолкі Sputnik.
Для дызайнераў, якія не зарэгістраваныя як індывідуальныя прадпрымальнікі, такія мерапрыемствы ці ледзь не адзіная магчымасць прадставіць свае творы грамадскасці.
"Я ўдзельнічала ў "Open-шафе" колькі месяцаў таму, не магу сказаць, што гэта вельмі прыбыткова. Безумоўна, кошт ўнёску можна адбіць, але нельга казаць пра прынцыповы прыбытак. Тым не менш, у адрозненне ад маркетаў, для барахолак не патрэбна рэгістрацыя ІП, таму пачаткоўцы дызайнеры ахвотна ў ей удзельнічаюць", — распавяла Sputnik дызайнер Кацярына Колб.
Навагодняя барахолка прапануе мінчукам Handmade-падарункі, фуд-корт, музыку і трансляцыі навагодніх фільмаў.