МІНСК, 21 сне — Sputnik. Правоз петард нароўні з іншымі піратэхнічнымі сродкамі ў вагоне метрапалітэна забаронены, пацвердзіў Аляксандр Барсукоў, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама ў эфіры тэлеканала Беларусь-1.
"Згодна з пастановай Саўміна ад 22 лістапада 2014 года, існуе пералік прадметаў, якія забароненыя да правозу ў метрапалітэне. У тым ліку — піратэхнічныя рэчывы, петарда адносіцца да іх ", — паведаміў Барсукоў.
Начальнік ГУУС нагадаў — на працягу сутак 900 тысяч грамадзян Мінска карыстаюцца метро, калі хаця б у аднаго з іх апынецца няякасная петарда, наступствы могуць быць вельмі дрэннымі, а вінаватага чакае адміністрацыйная адказнасць па артыкуле "дробнае хуліганства", што ў матэрыяльным выражэнні азначае штраф — да 30 базавых велічынь.
Згодна з пастановай Саўміна, у метрапалітэне забаронена правозіць "выбухованебяспечныя, вогненебяспечныя, радыеактыўныя, атрутныя, таксічныя, рэчывы і прадметы".