Сталічны фатограф пераўтварыў Мінск у Нью-Ёрк

© PixabayПриложение Instagram в смартфоне
Приложение Instagram в смартфоне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінскі фатограф у тэхніцы таймлапс і відэааператар Дзмітрый Важнік ўразіў сваім праектам пра Беларусь і Instagram, і Байнэт ў цэлым.

МІНСК, 21 сне — Sputnik. Ролікі Дзмітрыя Важніка, выкананыя ў папулярнай тэхніцы таймлапс і знятыя з квадрокоптера, робяць Мінск на здымках падобным на сусветныя сталіцы. Карэспандэнт Sputnik пагаварыла з фатографам пра Беларусь і фатаграфіі. Прапануем вам зірнуць на свет яго вачыма і з вышыні яго квадрокоптера.

Braslav lakes from dimid on Vimeo.

"Я бачу, што ў нас багатая прырода, але мала рукатворнага. Асноўныя славутасці — цэрквы і касцёлы. Замкі і старадаўнія маёнткі ў вельмі дрэнным стане, а якасць іх рэстаўрацыі пакідае жадаць лепшага. З Францыяй або Італіяй параўноўваць не мае сэнсу. Але ж калі паглядзець на ўсе свежым поглядам, ў нас шмат унікальных і цікавых асаблівасцяў", — тлумачыць фатограф канцэпцыю сваіх ролікаў.

Зараз фотамастак працуе з новай тэхнікай — таймлапс з паветра, выкарыстоўвае квадракоптер DJI Pantom3.

Фатограф лічыць, што Беларусь можа ганарыцца сваімі блакітнымі азёрамі ў Нарачанскім краі, возерам Белае, Браслаўскімі азёрамі, балотамі ў Міёрскім раёне. З архітэктуры вельмі ўражвае касцёл у Гервятах.

Стужка навiн
0