Памідораў і Trubetskoy зрабілі рок-версію “Цуда на Каляды”

© Sputnik / Дзмітрый КарлюкАляксандр Памідораў
Аляксандр Памідораў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сваю неўміручую рэп-калядку ў новым прачытанні Памідораў на гэты раз запісаў з гуртом Trubetskoy.
МІНСК, 21 сне — Sputnik. Паводле задумы навагодняга праекту, дуэты мусілі складаць малады і сталы выканаўца. Памідораў і Trubetskoy гэтага правіла не парушылі, проста яны ўзялі на сябе адказнасць як за папярэдняе, так і за новае пакаленне і зрабілі рок-версію гіта "Цуд на Каляды", паведамляюць СМІ.
Запісаная для праекту "Святы вечар" у 2000-м, песня трывала ўвайшла ў лік самых пазнавальных беларускіх зімовых песень.
"Нам гэта песня заўсёды падабалася, нікому яшчэ не ўдавалася так арганічна чытаць "рагамафін" на мове, як тое робіць Памідораў у гэтым трэку! А Памідораву ў сваю чаргу падабаецца музыка нашага гурта.Таму мы з радасцю адгукнуліся на ідэю зрабіць яе сумесна", — распавёў у інтэрв'ю СМІ вакаліст гурта Trubetskoy Павал Булатнікаў.
Trubetskoy у дуэце выступае ў якасці маладога гурта, а сам аўтар тэксту Памідораў — за сталага выканаўцу.
"Для мяне былі сапраўдным святам гэтыя тры дні, якія мы правялі разам за працаю — два дні рэпетыцый і адзін дзень запісу. І я вельмі ўдзячны Паўлу Булатнікаву, Руслану Уладыку, Аляксандру Старажуку і Алесю-Францішку Мышкевічу за тую версію песні, якая была створана. Яна разбурыла ўсталяваны ўжо канон, загучаўшы інакш, і я вельмі задаволены тым, як яна атрымалася", — распавёў Памідораў.
Песня "Цуд на Каляды" была запісана ўжывую для праекта "Новае пакаленне на Новы год".
Стужка навiн
0