МІНСК, 22 сне — Sputnik. Стартаваў прыём работ на Міжнародны конкурс маладых фотажурналістаў імя Андрэя Сценіна, паведамілі Sputnik ў прэс-службе МІА "Россия сегодня".
Конкурс заснаваны МІА "Россия сегодня"і праходзіць пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА. У 2016 годзе асноўнай тэмай конкурсу арганізатары абралі "Шлях да глабальнага разумення".
Прыём заявак на ўдзел у конкурсе адкрыты на сайце stenincontest.ru да 22 сакавіка 2016-га. Прыняць удзел у конкурсе могуць фатографы ва ўзросце ад 18 да 33 гадоў.
У склад членаў журы конкурсу 2016 увайшлі Вольга Свіблава, заснавальнік і дырэктар Мультымедыя Арт Музея (Маскоўскага дома фатаграфіі), сапраўдны член Расійскай акадэміі мастацтваў (Расія); Юрый Козыраў, фотажурналіст (Расія); Рут Айхорн, фотарэдактар часопіса GEO (Германія); Дэні Пакен, намеснік дырэктара фотослужбы агенцтва The Associated Press (ЗША) і іншыя.
У конкурсе 2016 пяць намінацый, у якіх могуць паспрабаваць свае сілы маладыя фатографы — "Мая краіна", "Фарбы свету. Гармонія жыцця", "Партрэт. Герой нашага часу", "Галоўныя навіны" і "Спорт".
"Сёлета ў журы ўвайшлі прадстаўнікі розных фатаграфічных школ, каб ацаніць працы маладых таленавітых фатографаў ва ўсёй іх шматграннасці. Дзякуючы розным намінацыям удзельнікі конкурсу змогуць ахапіць ў сваіх фотагісторыях больш шырокае кола пытанняў", — заявіў дырэктар аб'яднанай дырэкцыі фотаінфармацыі МІА "Россия сегодня" Аляксандр Штоль.
Мэта конкурсу — падтрымка маладых фатографаў і прыцягненне грамадскай увагі да задач сучаснай фотажурналістыкі. Прызавы фонд конкурсу склаў 50, 35 і 25 тысяч расійскіх рублёў за першае, другое і трэцяе месца адпаведна; 500 тысяч рублёў атрымае ўладальнік "Гран-пры".
У 2015 годзе ў конкурсе ўзяло ўдзел каля 5 000 работ з 54 краін свету.