Візавыя цэнтры Польшчы з’явяцца ў Беларусі ў сярэдзіне 2016

© Sputnik / Роман ШантарВременный поверенный в делах Польши в Беларуси Михал Хаброс
Временный поверенный в делах Польши в Беларуси Михал Хаброс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За 11 месяцаў гэтага года каля 370 тысяч грамадзян Беларусі атрымалі польскія візы – Варшава “ідзе максімальна на сустрэчу беларусам у пытаннях візавага рэжыму”.

МІНСК, 22 сне — Sputnik. Польскія візавыя цэнтры павінны адкрыцца ў Беларусі ў першай палове 2016 года, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў аўторак у Мінску часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас.

"Да сярэдзіны 2016 года ў Беларусі павінны з'явіцца восем польскіх візавых цэнтраў. Яны будуць адкрыты ў Мінску, Баранавічах, Брэсце, Гродна, Магілёве і Гомелі", — сказаў ён.

Ён адзначыў, што ў адыходзячым годзе крыху павялічылася колькасць віз, выдадзеных Польшчай грамадзянам Беларусі — за 11 месяцаў іх выдадзена каля 370 тысяч.

Дыпламат паведаміў, што каля 50% выдадзеных віз беларускім грамадзянам гэта бясплатныя візы. Паводле яго слоў, "у асноўным бясплатныя візы польскія выдаюцца для маладых беларусаў — студэнтаў".

Часовы павераны таксама адзначыў, што "Польшча ідзе максімальна на сустрэчу беларусам у пытаннях візавага рэжыму і робіць усё, каб беларусы маглі здзяйсняць падарожжы ў ЕС".

Стужка навiн
0