МІНСК, 22 сне — Sputnik. Кошт праезду ў мінскім метро даражэе з 24 снежня, паведаміў афіцыйны акаўнт Мінскага метрапалітэна ў Twitter.
"З 24 снежня кошт адной паездкі ў метрапалітэне будзе складаць 5 500 рублёў", — гаворыцца ў паведамленні.
Официально: с 24 декабря стоимость одной поездки в метрополитене будет составлять 5.500 рублей (Решение МГИК № 3535 от 17.12.2015)
— Minskmetro (@minmetro) 22 декабря 2015
Кошт на праезд у метро павышаны на падставе рашэння Мінскага гарвыканкама №3535 ад 17 снежня 2015 года.
Раней абласныя выканаўчыя камітэты Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей падпісалі пастановы аб павелічэнні тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце.
Няма пакуль рашэння аб павышэнні кошту праезду на наземным грамадскім транспарце ў Мінску.
Між тым, раней у транспартных прадпрыемствах сталіцы Sputnik паведамлялі, што такія рашэнні ўжо падрыхтаваны, аднак падпісвае іх Мінгарвыканкам, і цяжка сказаць, на якім варыянце спыніцца сталічная мэрыя.
У той жа час адзначалася, што праезд на наземным грамадскім транспарце прапануецца павялічыць на 500 рублёў да пяці тысяч рублёў за адну паездку.