МІНСК, 23 сне — Sputnik. Беларускія ўлады ў межах Кодэкса аб культуры плануюць забараніць наведванне дыскатэк у нецвярозым стане, паведаміла першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга.
"Забараняецца мець пры сабе халодную, агнястрэльную і іншую зброю, выбухованебяспечныя прадметы, знаходзіцца ў стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення, пад уздзеяннем таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў", — цытуе словы першага намесніка БелТА.
Паводле яе слоў, забарона не будзе распаўсюджвацца на ўстановы, якія сумяшчаюць паслугі грамадскага харчавання і культурную праграму.
"Да прыкладу, рэстаран па вызначэнні аказвае паслугі грамадскага харчавання з продажам алкагольных напояў і прадстаўленнем пэўнай культурнай праграмы", — адзначыла Дрыга.
Яна таксама паведаміла, што згодна з Кодэксам, грамадзяне, якія не дасягнулі 16-годдзя, змогуць наведваць дыскатэкі з 23.00 да 06.00 толькі ў прысутнасці бацькоў, апекуноў, або іншых асоб, якім ужо споўнілася 18.
Акрамя гэтага прадстаўнік Мінкульта адзначыла, што распрацоўшчыкі кодэкса рэгламентуюць правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, на якіх праводзяцца конкурсы, гуляюць дыджэі і трансліруюцца відэаматэрыялы.