МІНСК, 23 сне — Sputnik. Крамы мас-маркета хуткімі тэмпамі зачыняюцца па ўсім горадзе, спынілі працу ўлюбленыя беларускамі Mango і Gerry Weber, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Прычын такога перапынку ніхто не раскрывае — ці тое крызіс вінны, ці тое месца няўдалае, ці тое нейкія непадуладныя бізнесоўцам прычыны ўплываюць на тое, што па адрасе Няміга,5 брэндавае адзенне доўга не трымаецца.
"Сталіца", дарэчы, таксама папакутвала — тут спынілі існаванне крама з мужчынскім адзеннем Springfield — рэчы гэтага брэнда зараз можна знайсці ў іншай краме цэнтра — у Mexx) і Promod — за гэтым адзеннем цяпер адпраўляйцеся ў "Замак" і "Экспабел".
"Без каментараў", — лаканічна патлумачылі сітуацыю ў ТЦ Сталіца.
Нагадаем, што сёлета тут ужо закрыліся крамы Jack Jones і Vero Moda, а Mango знік з першага паверха ГЦ "Зеркало". Затое пару месяцаў таму ў "Замку" з'явіўся магазін гэтай маркі для мужчынаў — Mango Man.