Паркоўка ў цэнтры Мінска будзе забаронена днём 24 снежня

© Flickr / Petr MageraПлатная паркоўка на плошчы Свабоды
Платная паркоўка на плошчы Свабоды - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У месцах, дзе прыпынак і стаянка забаронена, будзе працаваць эвакуатар.

МІНСК, 23 сне — Sputnik. Паркоўка транспарту ў цэнтры Мінска будзе забароненая, паведамілі Sputnik ў сераду ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

"З 07.00 да 14.00 24 снежня, у сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў для дзяцей, будзе забаронена паркоўка аўтатранспарту ў цэнтры горада", — праінфармавалі ў прэс-службе сталічнай ДАІ.

Там таксама ўдакладнілі, што забарона закране некалькіх вуліц, у прыватнасці: вуліца Інтэрнацыянальная, Энгельса і стаянка на плошчы Свабоды ля гарадской Ратушы.

У Дзяржаўтаінспекцыі папярэдзілі, што "сачыць" за парушальнікамі будзе эвакуатар. "ДАІ раіць кіроўцам улічваць дадзеную інфармацыю пры выбары месца для прыпынку і стаянкі", — рэзюмавалі ў суразмоўцы агенцтва.

Стужка навiн
0