Папа Рымскі атрымае прэмію за аб’яднанне Еўропы

© REUTERS / Stefano RellandiniПапа Рымскі Францыск
Папа Рымскі Францыск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У розныя гады прэмію Карла Вялікага атрымлівалі еўра, Біл Клінтан, Уінстан Чэрчыль і Ангела Меркель, з пантыфікаў – Ян Павел II.

МІНСК, 23 сне — Sputnik. Папа Рымскі Францыск атрымае ўзнагароду за ўклад у аб'яднанне Еўропы, перадае з Аахена тэлеканал N-24 са спасылкай на камітэт прэміі.

Прэстыжная еўрапейская ўзнагарода — прэмія Карла Вялікага — уручаецца штогод з 1950 года людзям і арганізацыям за ўклад у аб'яднанне Еўропы. Узнагарода носіць імя заснавальніка імперыі Каралінгаў, рэзідэнцыяй якога быў Аахен.

Лаўрэату прэміі ўручаюць грамату і медаль. Сёлета яе уладальнікам стаў старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц, у наступным узнагарода дастанецца Папе Рымскаму.

Урачыстая цырымонія традыцыйна адбудзецца ў хрысціянскае свята Ушэсця ў каранацыйных зале ратушы Аахена. Лаўрэатамі прэміі імя Карла Вялікага былі экс-канцлеры ФРГ Конрад Адэнаўэр і Гельмут Коль, экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Уінстан Чэрчыль, амерыканскі палітык Генры Кісінджэр, экс-прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэран, экс-прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел, экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Тоні Блэр, экс —прэзідэнт ЗША Біл Клінтан, міністр фінансаў ФРГ Вольфганг Шойбле, цяперашні канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і нават еўра.

Стужка навiн
0