МІНСК, 23 сне — Sputnik. Нацыянальная авіякампанія "Белавія" будзе здзяйсняць рэгулярныя рэйсы ў літоўскую Палангу, паведаміла Sputnik начальнік аддзела рэкламы і камунікацый авіякампаніі Вольга Герасенка.
Пачаць палёты ў літоўскі курортны цэнтр плануюць 17 чэрвеня 2016-га.
"Рэйс будзе выконвацца на рэгулярнай аснове адзін раз у тыдзень па нядзелях. Мы плануем адкрыць продаж квіткоў з 15 студзеня — да гэтага часу будуць вызначаны тарыфы", — паведамілі ў авіякампаніі.
Шэраг СМІ раней паведамлялі, што на інтэрнэт-пляцоўках квіткі на рэйсы Мінск-Паланга дасягаюць кошту ў 700 даляраў ЗША, аднак у самой авіякампаніі такія тарыфы назвалі неіснуючымі.
Цягніком праз Вільнюс да Палангі можна дабрацца за 60-70 еўра. Самалётам праз Рыгу — ад 240 еўра.
Паланга — курортны горад на захадзе Літвы. Знаходзіцца на ўзбярэжжы Балтыйскага мора.