“Час second-hand” стаў кнігай году ў Чэхіі

© Sputnik / Виктор ТолочкоГерберы от маленькой девочки с мамой, не дождавшихся прилета Алексиевич
Герберы от маленькой девочки с мамой, не дождавшихся прилета Алексиевич - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Другое месца заняў Мішэль Уэльбек з ягоным “Падпарадкаваннем”.

МІНСК, 23 сне — Sputnik. Беларуска Святлана Алексіевіч узяла прэмію "Кніга году" ў Чэхіі, пра гэта паведамляе чэшскае выданне Lidovky.cz. Прэмія была заснаваная ў 1928 годзе, у 1991 годзе — адноўленая. Пры вынясенні рашэння аб пераможцы свае меркаванні выказваюць дзвесце пісьменнікаў, перакладчыкаў, рэдактараў, літаратурных крытыкаў і іншых знакавых асобаў для грамадскага жыцця краіны.

Газета зазначае, што сёлета Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры, а раман яе займаецца даследваннем "рускай душы".

"Гэта выключны аўтар, пераможца самых прэстыжных расійскіх, еўрапейскіх і амерыканскіх літаратурных прэмій. Тэкст уяўляе сабой мазаіку з некалькіх дзесяткаў рэальных галасоў, запісаных пісьменніцай на магнітафон падчас інтэрв'ю з рознымі людзьмі", — піша газета пра Алексіевіч.

На другім месцы апынуўся пісьменнік Мішэль Уэльбек са сваім "Падпарадкаваннем". Трэцяе і чацвертае месцы адышлі "Крывавым землям" Цімаці Снайдэра і твору "Ў грамадзкім інтарэсе" калектыва чэскіх аўтараў.

Стужка навiн
0