МІНСК, 23 сне — Sputnik. Гульня з загадкамі, маскамі і спевамі — лепшы чын не толькі даведацца пра калядаванне, але і пранікнуцца ім, паўдзельнічаць у гуляннях, прыняць удзел можа любы мінчук ці госць сталіцы.
"Пра Каляды і калядоўшчыкаў пішуць кнігі і чытаюць лекцыі. Свята караніцца ў паганскіх часах, але перарадзілася пад уплывам хрысціянства. Яно не згубіла сваёй магіі і весялосці. Зараз калядаванне ў Горадзе пабачыць толькі дужа ўдачлівы чалавек. Мы ж прапануем вам у самым цэнтры падзей. Вам выпадзе знайсці галоўны сімвал калядоўшчыкаў і вярнуць калядную зорку на неба", — распавядаюць пра сваю задуму арганізатары.
Браць удзел у квэсце могуць каманды любой колькасці чалавек, але ж арганізатары кажуць, што аптымальная колькасць — 2-4 чалавекі. Гульні адбудуцца тройчы: 26 снежня, 3 студзеня і 6 студзеня. Працаваць разам з удзельнікамі будуць сапраўдныя акцёры, што распавядуць пра адмысловыя беларускія традыцыі на Каляды і пераўтворацца ў Цмока і ўсіх яго памагатых.