“Анега” зрабіла бульбяную пародыю на “Зорныя войны”

© Flickr / Sweetie187Космос
Космос - Sputnik Беларусь
Падпісацца
“Анега”, відавочна, стала самым касмічным вытворцам чыпсаў на абодвух баках сілы.

МІНСК, 23 сне — Sputnik. Пераходзіць на бульбяны бок сілы заклікае вытворца чыпсаў "Анега" — рэклама, заснаваная на вядомых вобразах "Зорных войнаў" распаўсюджваецца па сеціве.

Нядаўна "Анега" сталі першым вытворцам чыпсаў, што перайшлі на беларускую бульбу. Менавіта на ўласнай бульбе працуюць 70% чыпсавых вытворцаў у свеце. Але ж на тое, каб ператварыць планы ў рэальнасць, спатрэбілася сем гадоў.

"Думка аб такой вытворчасці даўно лунала ў паветры. Але калі мы сталі разбірацца, аказалася, што патрэбнай сыравіны ў краіне няма. Мабыць, прасцей было б, услед за іншымі вытворцамі, закупіць яго ў Расіі або Польшчы. Ці замовіць ужо гатовыя чыпсы", — распавядае Сяргей Метта, гендырэктар кампаніі "Анега".

Але ж галоўнае — ролік. Калі не паспелі пабачыць "Зорныя войны. Абуджэнне сілы", глядзіце, як абуджаліся крэатыўшчыкі кампаніі.

Стужка навiн
0