Навагоднія перфомансы: арт-елкі і інтэрактыў у Мінску

© Sputnik / Людмила ЯнковскаяПраздничная елка из конфет
Праздничная елка из конфет - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калядны інтэрактыўны праект “Арт-Елкі” пройдзе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

МІНСК, 24 сне — Sputnik. Інтэрактыўны святочны праект "Арт-елкі" будзе праходзіць разам з выставай мастачкі Ганны Сілівончык у НЦСМ з 24 снежня 2015 г. па 10 студзеня 2016 года.

"Спадарыня Сілівончык працуе ў яркай і незабыўнай манеры спалучэння дзіцячых вобразаў і фантазіі "дарослага" мастака. Яе непаўторная творчая харызма пагружае ў незвычайны мастацкі свет: злучэнне вобразаў і сэнсаў, якое з некаторай доляй тонкага гумару стварае Ганна ў кожнай сваёй карціне, даюць моцны эмацыянальны зарад, дзівяць сваёй метафарычнасцю і нараджаюць мноства нечаканых асацыяцый", — распавядаюць пра мастачку і сутнасць яе праекта арганізатары.

Напрацягу пятнаццаці дзён, з 24 снежя па 10 студзеня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў наведвальнікі змогуць пранікнуцца прыгажосцю і казачнасцю, якія вылучаюць карціны Сілівончык, узяць удзел у інтэрактыўных святочных перформансах, майстар класах і паказах.

Інтэрактыўна-забаўляльная праграма праекта ўключае ў сябе серыю інтэрактыўных спектакляў і перформансаў ад самых незвычайных тэатральных калектываў сталіцы, прэзентацыю відэа-арт работ, кінапаказы ў мульт-кіна-зоне, адукацыйны праект "Дзіцячыя Эка-Майстэрні", майстар-класы па вырабу навагодніх цацак, фігурак з войлаку, заняткі па мастацкай творчасці і многае, многае іншае.

Стужка навiн
0