МІНСК, 26 сне — Sputnik. Разгадку ключа да аднаго з квэстаў выклаў на YouTube амерыканскі геймер пад нікам jackfrags.
Пасланне-"пісанка" (разнавіднасць сакрэту, які пакідаюць стваральнікі ў гульні, фільме або праграмным забеспячэнні), не толькі напісана на беларускай мове, але і зашыфравана азбукай Морзэ. Расшыфраваны гульцом ключ выглядае наступным чынам: "Ты сумаваў па мне? Поспехаў".
У відэа геймер пераадольваючы заданні, усё дэталёва апісвае. Ён заўважыў амаль нябачны контур чэрапа на адным з драўляных слупоў. Калі доўга прастаяць каля кітайскай лямпы, яна пачне міргаць і перадаваць ключ на беларускай мове.
Карыстальнікі reddit.com задаюцца пытаннем, ці можна самастойна расшыфраваць пасланне, напісанае на мове, "на якой размаўляюць тры мільёны чалавек" і дапускаюць, што распрацоўшчыкі маглі свядома адкрыць інфармацыю ў Інтэрнэце.