МІНСК, 27 сне — Sputnik. Зіма пачнецца на большай частцы тэрыторыі Беларусі ў панядзелак, паведамілі Sputnik ў нядзелю ў Гідрамеце.
З пачатку тыдня тэмпература паветра амаль па ўсёй рэспубліцы будзе ніжэй за нуль. Так, у сталіцы чакаецца —3..- 5 градусаў ноччу, удзень будзе —1… —3.
Такая ж тэмпература, па прагнозах сіноптыкаў, і ў Магілёве. На поўначы рэспублікі трохі прахаладней —2… —4. У паўднёвых раёнах Беларусі па-ранейшаму не па-снежаньскі цёпла: у Брэсце + 5… + 7, у Гомелі — 0..- 2. На захадзе + 2… + 4.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, па большай частцы краіны выпадуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, па паўднёвым захадзе чакаецца дождж.
Акрамя гэтага, метэаролагі не выключаюць туман у начныя і ранішнія гадзіны. На асобных участках дарог — галалёдзіца.
У аўторак, 29 снежня, пахаладае яшчэ больш. Уначы тэмпература паветра складзе —7… —14 градусаў, днём да —8.