Аплату бальнічных нядбайным работнікам скароцяць удвая

© Sputnik / Александр Кондратюк / Перайсці ў медыябанкУ паліклініцы
У паліклініцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гэтая мера будзе прымяняцца да работнікаў, якія атрымалі на вытворчасці траўму ў нецвярозым стане або пад уздзеяннем наркотыкаў або псіхатропаў.

МІНСК, 28 сне — Sputnik. Змены ў парадку выдачы дапамогі па часовай непрацаздольнасцi ў сувязі з няшчаснымі выпадкамі на вытворчасці і прафесійнымі захворваннямі плануецца ўвесці ў Беларусі, паведамілі Sputnik ў прэс-службе беларускага ўрада.

Такі пункт змяшчаецца ў пераліку мерапрыемстваў на 2016 год па рэалізацыі палажэнняў дырэктывы №4 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны", які зацверджаны пастановай Саўміна №1065.

Як адзначаецца ў дакуменце, у выпадку калі работнік атрымаў траўму на вытворчасці, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення або пад уздзеяннем наркатычных, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў, памер дапамогі для яго будзе зніжацца на 50%.

Пастанова Саўміна ўжо ўключана ў рэестр нарматыўных актаў на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, аднак тэкст дакумента пакуль карыстальнікам рэсурсу недаступны.

Стужка навiн
0