МІНСК, 28 сне — Sputnik. Беларускія сіноптыкі прагназуюць паступовае пахаладанне, асабліва гэта будзе адчувацца ў начны час, месцамі тэмпературны слупок апусціцца да —23.
"На Новы год будзе марозна. Зіма, наганяючы выпушчанае, на наступным тыдні будзе ўмацоўваць свае пазіцыі. Снегападаў не чакаецца, але маразы ўзмоцняцца", — паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Паводле яго слоў, над Скандынавіяй набірае сілу аднайменны антыцыклон. У атмасферы ўсталююцца паўночныя патокі.
"Інтэнсіўная адвекцыя холаду па ультрапалярнай траекторыі з раёнаў Паўночных мораў абумовіць марознае надвор'е", — растлумачылі сіноптык.
У аўторак месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 3-9 марозу, пры праясненнях —10… —13 градусаў, максімальная днём тэмпература днём складзе 1-7 марозу, удакладніў ён.
У сераду будзе без істотных ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца, тэмпература паветра мінімальная ноччу —7… —14, месцамі —15… —17, максімальная днём —2… —8 градусаў, сказаў Рабаў.
У чацвер таксама істотных ападкаў не чакаецца, ноччу чакаецца —9… —15, месцамі 16-18 градусаў марозу, максімальная днём 4-10 градусаў марозу, адзначыў сіноптык. Паводле яго слоў, Новы год Беларусь будзе сустракаць з марозам і невялікім снегам.
"Тэмпература паветра мінімальная ноччу —9… —15, месцамі —16… —18, максімальная днём —5… —10, у асобных раёнах да —12. У Мінску 31 снежня магчымы невялікі снег, тэмпература ноччу —11… —13, днём —7….-9", — сказаў Рабаў.
Да канца тыдня чакаецца далейшае ўзмацненне маразоў. "У суботу і нядзелю ў асобных раёнах кароткачасовы снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу —12… —19, пры праясненнях да —20… —23, максімальная днём —8… —15, месцамі да —17 градусаў", — паведаміў Рабаў.