Пчолы абудзіліся з-за анамальна цёплага надвор’я ў Польшчы

© Flickr / nutmeg66Пчела
Пчела - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гэта можа пагражаць масавым выміраннем для насякомых і істотным павелічэннем коштаў на мёд.

МІНСК, 29 сне — Sputnik. З-за высокай для зімы тэмпературы паветра ў Польшчы пчолы прачнуліся і пачалі пакідаць свае вуллі, гэта пагражае выміраннем цэлых пчаліных сем'яў і можа прывесці да падаражання мёду, паведамляе "Радыё Польшча".

З-за таго, што тэмпература ў Польшчы знаходзіцца на ўзроўні дзесяці градусаў цяпла, пчолы пачалі пакідаць свае вуллі.

"У падобных умовах вясной гэтыя казуркі здзяйсняюць так званы першы аблёт. За гэты час сям'я пчол павінна ачысціцца, а пчаляр ацаніць — колькі пчол паспяхова перазімавалі", — паведамляе Чэслаў Тшчынскі з Саюза пчаляроў Ніжняй Сілезіі.

Аднак падчас гэтага аблёту большасць пчол гіне, яны занадта слабыя нават для таго, каб вярнуцца назад у вулей.

Пчаляр таксама адзначыў, што для паспяховага выжывання пчолы павінны правесці як мінімум паўгода ў вуллі. Гэта трэба для таго, каб на свет з'явілася новае здаровае пакаленне пчол. Але гэты працэс пад пытаннем, матка пачынае заўчасна адкладаць яйкі, якія гінуць з-за занадта нізкай тэмпературы.

Стужка навiн
0