МІНСК, 29 сне — Sputnik. Не менш 67 прадстаўнікоў СМІ загінулі сёлета, выконваючы працу, гаворыцца ў дакладзе міжнароднай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў".
Паводле статыстыкі "Рэпарцёраў без межаў", пачынаючы з 2005 загінулі 787 журналістаў. У 2015 годзю каля двух трацін рэпарцёраў загінулі ў краінах, якія не закранулі ўзброеныя канфлікты, большасць журналістаў загінулі ў "гарачых кропках.
Найбольш небяспечнымі для журналістаў краінамі застаюцца Ірак і Сірыя, дзе ў адыходзячым годзе загінулі 18 рэпарцёраў. Акрам гэтага, чшчэ двое журналістаў загінулі ў Іраку, не вядомыя абставіны гібелі яшчэ аднаго рэпарцёра ў Сірыі.
Трэцяе месца па колькасці загінуўшых прадстаўнікоў СМІ за адыходзячы год заняла Францыя, Што звязана з тэрактам у рэдакцыі сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdо. Загінулі 8 журналістаў.
Таксама адзначаецца, што небяспечнымі для працы СМІ краінамі таксама з'яўляюцца Емен, Паўднёвы Судан, Індыя, Мексіка і Філіпіны.
"Рэпарцёры без межаў": каля 70 журналістаў загінулі ў 2015 годзе
13:33 29.12.2015 (абноўлена: 15:41 28.06.2022)
Падпісацца
Найбольш небяспечнымі для працы СМІ краінамі названыя Ірак і Сірыя, на трэцім месцы знаходзіцца Францыя - у сувязі з нападам на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdо.