Людміла Янкоўская, Sputnik.
Пагадзіцеся, што святы патрабуюць ад нас шмат грошай, сіл і фантазіі, а ўжо навагоднія святы… Трэба ўсё паспець, усім выбраць, купіць, падарыць падарункі. І зноў у мітусні забываем аб калегах, якія цэлы год працуюць з вамі побач. Давайце зробім ім прыемны, малабюджэтны і арыгінальны падарунак. Елачка не застаіцца да сакавіка — яе паціху можна будзе з'есці.
Святочная ёлка з цукерак
- цукеркі — 600-800 г
- кардонная папера фармату А3 — 1 шт.
- клейкая стужка (скотч)
- нажніцы
- стэплер
- стужачкі для ўпрыгожвання
Кардонную паперу фармату А3 згортваем ў выглядзе пакуначку, бакі гэтай канструкцыі змацоўваем стэплерам.
Носік пакуначку заклейваем палоскай скотчу, паколькі стэплерам дабрацца складана, а нам неабходна замацаваць швы.
Край скрутка абразаем так, каб скрутак быў устойлівым, тут таксама важна з абразаннем не перастарацца, інакш ёлка будзе крывая.
Першы шэраг цукерак маем ўздоўж краю скрутка па крузе і замацоўваем хвосцікі цукерак стэплерам.
Далей цукеркі мацуем па спіралі вакол усяго скрутка ў шахматным парадку з дапамогай кавалачка скотчу, верхавіну конусу пакідаем незапоўненай цукеркамі.
Бярэм упаковачную паперу і драпируем кончык. Так мы фарміруем будучую верхавіну ялінкі.
Заканчваем замацоўваць цукеркі, упрыгожваем верхавіну бантам са стужачак, шарыкамі, выкарыстоўваем матэрыялы.
Час, выдаткаваны на выраб ялінкі — 20 хвілін. Уявіце, вы можаце падчас свайго абедзеннага перапынку падрыхтаваць 5 такіх падарункаў. А трэба толькі купіць цукеркі.