МІНСК, 29 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ № 523, які накіраваны на ўдасканаленне парадку ўнясення на разгляд кіраўніка дзяржавы праектаў прававых актаў.
У адпаведнасці з указам прапановы аб прыняцці рашэнняў, якія патрабуюць прававога ўрэгулявання, павінныя ўносіцца ў выглядзе цалкам адпрацаваных і ўзгодненых з зацікаўленымі праектаў прававых актаў, а не лістоў з ініцыятывамі.
"Дакумент таксама ўстанаўлівае патрабаванне, што праекты прававых актаў па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны падаюцца ў першачарговым парадку", — растлумачылі Sputnik ў прэс-службе прэзідэнцкай адміністрацыі.
Акрамя таго, удакладнены правілы прадстаўлення на разгляд прэзідэнта праектаў прававых актаў, падрыхтаваных аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. Такія праекты павінны падавацца праз Савет міністраў.