МІНСК, 29 сне — Sputnik. Нашчадкі настаўніцы з Нью-Гэмпшыра абвінавацілі стваральнікаў серыяла The Big Bang Theory у плагіяце. Згодна заяве, настаўніца Эдіт Ньюлін напісала калыханку, што пачыналася словамі "Soft kitty, warm kitty" яшчэ ў трыццатыя гады. Сама аўтарка калыханкі памерла ў 2004 годзе. Цяпер правы на песню адстойвае яе дачка, паведамляе ABC News.
«Soft Kitty» — песня, якая дапамагае суцешыць аднаго з галоўных герояў серыяла Шелдона Купера падчас хваробы. Розныя персанажы серыяла выконвалі яе шмат разоў, тэкст песенькі выкарыстоўваецца на футболках і іншай сувенірнай прадукцыі сіткома.